Леанід Мікалаевіч Філіпенка (5 сакавіка 1914, Варвараўка, цяпер Новаўкраінскі раён, Кіраваградская вобласць — 27 студзеня 2012, Віцебск) — Герой Савецкага Саюза (1945 год), удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Ганаровы грамадзянін Віцебска (1985 год).
Біяграфія Нарадзіўся 5 сакавіка 1914 года у сяле Варварыўка (цяпер Новаўкраінскі раён Кіраваградскай вобласці) у сям’і селяніна. Украінец. Скончыў 8 класаў, рабфак у Віцебску. У 1933—1936 і 1940—1941 гадах працаваў на Віцебскай панчошна-трыкатажнай фабрыцы імя КІМ. У Чырвонай Арміі ў 1936—1940 гадах і з 1941 года.
Удзельнік савецка-фінляндскай вайны (1939—1940). На фронце ў Вялікую Айчынную вайну з 1941 года на Заходнім, Ленінградскім, Данскім, Сталінградскім, Цэнтральным, 1-м, 2-м і 3-м Беларускім франтах. Скончыў франтавыя курсы падрыхтоўкі камандзіраў рот ў 1943 годзе. Удзельнік вызвалення Беларусі і Польшчы. Член ВКП(б)/КПСС з 1944 года. Вызначыўся ў баях на тэрыторыі Усходняй Прусіі. Батальён 413-га стралковага палка (73-я стралковая дывізія, 48-я армія, 3-ці Беларускі фронт) пад камандаваннем капітана Філіпенка ў ноч на 17 лютага 1945 гады на падручных сродках фарсіраваў раку Пасаргэ ў раёне населенага пункта Грунеберг (6 км паўднёва ўсход горада Бранева, Польшча) і захапіў плацдарм. Байцы адбілі 4 контратакі танкаў і пяхоты праціўніка. Утрымліваючы і пашыраючы плацдарм, яны забяспечылі пераправу праз раку падраздзяленняў палка і ўсёй дывізіі. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 19 красавіка 1945 года.
У 1946 годзе скончыў курсы «Выстрал». З 1960 года падпалкоўнік Філіпенка ў запасе. Жыў у Віцебску. Працаваў начальнікам штаба грамадзянскай абароны фабрыкі імя КІМ. Памёр 27 студзеня 2012 года.
Узнагароды Ордэн «За службу Радзіме» III ступені (15 красавіка 1999 года, Беларусь) Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Айчыннай вайны I ступені (3 ордэна) Ордэн Айчыннай вайны II ступені Ордэн Чырвонай Зоркі Медалі Ганаровы грамадзянін горада Віцебска (1985)
Літаратура Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2. Витебск: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — С. 365. — 408 с. — 60 000 экз. — ISBN 5-85700-004-1.
Спасылкі
У Віцебску ўшаноўвалі Героя Савецкага Саюза Леаніда Філіпенка
Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Віцебска Катэгорыя:Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Удзельнікі савецка-фінскай вайны Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Нарадзіліся ў Новаўкраінскім раёне Катэгорыя:Падпалкоўнікі СССР