thumb|Ганс Сакс Ганс Сакс (таксама Ганс Закс) (; , Нюрнберг — , Нюрнберг) — галоўны нямецкага Адраджэння, майстарзінгер і .

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1494 годзе ў сям’і краўца. Наведваў лацінскую школу, затым у 1509—1511 гадах вучыўся шавецкай справе, затым пяць гадоў быў вандроўным чаляднікам. У гэты час ён апынуўся ў Інсбруку пры двары імператара Максіміліяна I, верагодна, менавіта там вырашыў вывучыць мастацтва майстарзанга. Пачаў навучанне ў Мюнхене ў Леанарда Ноненбека, а з 1520 пасяліўся ў Нюрнбергу, дзе стаў майстрам шавецкай справы і адначасова актыўным удзельнікам і адзін час старшынёй таварыства майстарзінгераў. У 1519 годзе ажаніўся з 17-гадовай Кунігундай Кройцэр, якая памерла ў 1560 годзе. У 1561 годзе ўзяў шлюб другі раз, на маладой ўдаве Барбары Харшэр. Ад першага шлюбу меў 7 дзяцей, ні адзін з якіх яго не перажыў. З самага пачатку падтрымаў Рэфармацыю ў варыянце Марціна Лютэра. Першапачаткова атрымаў вядомасць як паэт менавіта вершамі, якія тлумачылі ідэі рэфармацыі. Напісаў больш за 6000 вершаў і стаў адным з самых вядомых паэтаў XVI стагоддзя. злева|150px|thumb

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Нямецкамоўныя паэты Катэгорыя:Традыцыйныя персанажы опер Катэгорыя:Асобы на марках