Ісаак Юльевіч Баро́ўскі (,  — ) — беларускі савецкі мастак.

Біяграфія Нарадзіўся года ў Віцебску. У 1936 годзе паступіў у Віцебскае мастацкае вучылішча, якое скончыў у 1941 г. Вучыўся ў Л. Лейтмана, У. Хрусталёва, А. Мазалёва.

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Пасля яе заканчэння жыў і працаваў у Новасібірску, самастойна навучаўся па праграме Акадэміі мастацтваў. У 1959—1962 гг. І. Ю. Бароўскі разам з мастакамі Новасібірска прымаў удзел у афармленні павільёна на ВДНГ у Маскве. З 1962 г. жыў у ВіцебскуЕлена Алимова. Он был образцом интеллигентности..

Удзельнік мастацкіх выставак з 1962 года. Член Беларускага саюза мастакоў з 1967 года.

Памёр года.

Творчасць Працаваў у станковым жывапісе ў жанрах партрэта, пейзажа, нацюрморта, а таксама ў графіцы.

Асноўныя творы: партрэты Ц. Тарасава, Ц. Каваленкі, В. Парахневіча, І. Сасновіка, Г. Шутава, Д. Райцава, Г. Нікалаевай, М. Каца, Ю. Пэна, В. Анішчанкі, М. Ждан, П. Клімкова, кампазіцыі «Маладая калгасніца», «Медсястра»; пейзажы «Пасля навальніцы», «Куток Віцебска», «Ля возера», «Ралля»; нацюрморты «Хлеб», «Астры».

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах Беларускага саюза мастакоў.

Літаратура Бароўскі Ісаак Юльевіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. / рэдкал.: І. П. Шамякін [і інш.]. — Мн., 1984. — Т. 1. — С. 299.

Спасылкі

Елена Алимова. Он был образцом интеллигентности.

Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Нарадзіліся ў Віцебску Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Члены Беларускага саюза мастакоў