Арэ́хаўна — возера ў Беларусі, у Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Нача (выцякае з возера).
Плошча паверхні возера 0,47 км², даўжыня 1,1 км, найбольшая шырыня 0,66 км. Найбольшая глыбіня 0,8 м, сярэдняя — 0,4 м. Плошча вадазбору 179 км². Аб'ём вады 0,2 млн м³. Катлавіна Арэхаўна рэшткавага тыпу. Схілы катлавіны спадзістыя вышынёй 5—10 метраў, на паўднёвым усходзе невыразныя. У паўднёвай частцы абразійны ўступ вышынёй 3—4 м. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія, сплавінныя. Пойма шырынёй 20—50 метраў, на паўднёвым усходзе да 700 метраў і забалочаная. Дно возера плоскае, уздоўж берагоў складаецца з апясчаненага глею. Астатняя частка дна выслана крэменязёмістым сапрапелем.Возера Арэхаўна эўтрофнае, зарастае. На возеры востраў плошчай 0,5 га.
У возера ўпадаюць 2 ручаі і меліярацыйны канал, выцякае рака Нача. Арэхаўна злучана пратокай з возерам Забеліна. На паўночным беразе вёска Арэхаўна.
У возеры водзяцца шчупак, акунь, плотка і іншыя віды рыб.
Крыніцы
Літаратура
Ліст карты N-35-21. Выданне 1987 года. Стан мясцовасці на 1984 год.
Катэгорыя:Азёры Полацкага раёна Катэгорыя:Басейн Начы (прыток Заходняй Дзвіны)