Ян Мікалай Рудаміна-Дусяцкі (1615 — 1651) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія Паходзіў з роду Рудамінаў-Дусяцкіх герба «Трубы», сын смаленскага кашталяна Пятра Рудаміны-Дусяцкага. Вучыўся ў Віленскай і Кракаўскай акадэміях, Лейдэнскім і Балонскім універсітэтах.

Браслаўскі харунжы ў 1639—1645 і маршалак з 1645, староста ўсвяцкі, пасол на сойм 1648, дэпутат Трыбунала ВКЛ у 1640, 1645.

Літаратура

Ян Мікалай Катэгорыя:Маршалкі земскія браслаўскія Катэгорыя:Харунжыя браслаўскія Катэгорыя:Старосты ўсвяцкія