Бенгт Інгемар Самуэльсан (, ) — шведскі біяхімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1982 годзе «за адкрыцці, якія датычацца простагландзінаў і блізкіх да іх біялагічна актыўных рэчываў» з Сунэ Бергстрэмам і Джонам Вейнам.

Біяграфія Бенгт Самуэльсан нарадзіўся ў шведскім партовым горадзе Хальмстад. Яго бацькі былі Крысціна і Андэрс Самуэльсаны. Пасля заканчэння мясцовай школы паступіў у медыцынскі каледж Лундскага ўніверсітэта, дзе стаў працаваць у даследчай лабараторыі Сунэ Бергстрэма, прафесара фізіялагічнай хіміі. У 1958 годзе Самуэльсан разам з даследчай групай Бергстрэма перайшоў у Каралінскі інстытут у Стакгольме, дзе актыўна вывучаў медыцыну і біяхімію.

З 1972 года прафесар у Каралінскім інстытуце, з 1982 года — рэктар, у 1967—1972 гадах прафесар Стакгольмскага каралеўскага ветэрынарнага каледжа.

Даследуючы метабалізм халестэрыну і прадукты трансфармацыі арахідонавай кіслаты, Самуэльсан адкрыў і ахарактарызаваў сярод гэтых прадуктаў, такія важныя кампаненты як простагландзіны, тромбаксаны і лейкатрыены. Вылучыў і ўстанавіў хімічную структуру і біяхімічныя якасці некаторых простагландзінаў і звязаных з імі біялагічна актыўных рэчываў. Паказаў іх утварэнне з арахідонавай кіслаты, а таксама, што арахідонавая кіслата і ферментатыўныя сістэмы ўтварэння простагландзінаў ёсць ва ўсіх ядзерных клетках жывёльных арганізмаў.

Член Шведскай каралеўскай АН, замежны член Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук.

Бенгт Самуэльсан жанаты з Карын Бергстэн Самуэльсан. Дзве дачкі — Элізабэт і Астрыд СамуэльсанBengt I. Samuelsson.

Узнагароды Прэмія Андэрса Ярэ па медыцыне, якая прысуджаецца ўніверсітэтам Осла (1970) Прэмія Луізы Грос-Хорвіц Калумбійскага ўніверсітэта (1975) Прэмія Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні (1977) Міжнародная прэмія Гайрднера (1981) Медаль Бара Хольберга Шведскага хімічнага таварыства (1982)

Літаратура Raju, T N (1999), «The Nobel chronicles. 1982: Sune Karl Bergström (b 1916); Bengt Ingemar Samuelsson (b 1934); John Robert Vane (b 1927)», Lancet 354 (9193): 1914, 1999 Nov 27, PMID 10584758

Спасылкі Аўтабіяграфія Бенгта Самуэльсана на Нобелеўскім сайце

Катэгорыя:Біяхімікі Швецыі Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне Катэгорыя:Члены Французскай акадэміі навук Катэгорыя:Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША Катэгорыя:Замежныя члены Лонданскага каралеўскага таварыства Катэгорыя:Простагландыны, трамбаксаны, лейкатрыены і іх антаганісты Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Луізы Грос-Хорвіц Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні