Уладзімір Леанідавіч Каткоўскі (, , Беларусь — , , Чэхія) — беларускі блогер, дзеяч беларускай часткі інтэрнэту, заснавальнік беларускай Вікіпедыі.

Біяграфія Вучыўся ў мінскай школе. У 1993 годзе з’ехаў у ЗША па праграме адукацыйнага абмену «Акт у падтрымку свабоды». Скончыў Амерыканскі універсітэт у Балгарыі (Благаеўград) па спецыяльнасці «інфарматыка». Працаваў камп’ютарным спецыялістам у Будапешце (Фонд Сораса), пасля ў Франкфурце-на-Майне. З 2002 года працаваў у беларускай рэдакцыі «Радыё Свабода». 16 чэрвеня 2006 трапіў у аўтамабільную катастрофу разам са сваёй жонкай Ёнадай. З таго часу знаходзіўся ў глыбокай коме. Памёр 25 мая 2007 года, праз амаль год пасля катастрофы. Пахаваны на могілках «Пятроўшчына» ў Мінску.

Дзейнасць у беларускім Сеціве У сеціве быў вядомы пад псеўданімамі rydel23 і BR23, а таксама bielarecki, bielarecki1 i bielarecki101.

Сярод найважнейшых ягоных пачынанняў: рэгістрацыя беларускай Вікіпедыі, яе адміністраванне Мартыралог Беларусі беларускамоўны інтэрфейс Google сайт беларускай рэдакцыі «Радыё Свабода» прыватны дзённік (Гран-пры 4-га конкурсу сярод беларускіх кантэнт-праектаў, TUT.BY)Навіна з сайта конкурсу

Крыніцы

Спасылкі Помнік Сеціўны дзённік У. Каткоўскага, бел./англ. Некралог на смерць Уладзіміра Каткоўскага, бел.

Катэгорыя:Блогеры Беларусі Катэгорыя:Беларуская Вікіпедыя Катэгорыя:Блогеры Катэгорыя:Вікіпедысты