Антон Казіміравіч Баранцэвіч (, в. Кірклішкі,  — , ) — адзін з кіраўнікоў паўстання 1863-64 гадоў у Гродзенскай губерні.

Біяграфія Нарадзіўся 30 студзеня 1837 года ў в. Кірклішкі Ашмянскага павета Віленскай губерні. З 1853 года — ў войску, падпаручнік, належаў да рэвалюцыйнай арганізацыі. У красавіку 1863 года ўзначаліў падраздзяленне ў галоўным паўстанцкім атрадзе Гродзенскай губерні, затым асобны атрад. Паплечнік В. Урублеўскага. Са студзеня 1864 года — у эміграцыі. Аўтар успамінаў «Апошнія дні коннага літоўскага атрада» (1903). Памёр 26 студзеня 1918 года ў Львове.

Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў