Беда Вялебны, Беда з Нартумбрыі (; 672/673 — ) — манах Ордэна бенедыкцінцаў з Нартумбрыі, багаслоў, гісторык і паэт. Прылічаны да святых хрысціянскай царквой.
Вядомы сваёй працай «Царкоўная гісторыя народа англаў» (), за якую яго завуць бацькай англійскай гісторыі. У 1899 годзе Беда абвешчаны настаўнікам царквы.
Біяграфія thumb|злева|150px|Бяда Вялебны, ілюстрацыя з Нюрнбергскай хронікі, XV ст. Ужо на восьмым годзе жыцця ён паступіў у манастыр Уірмаўт, дзе прабыў да 691 года, атрымаўшы там цудоўную для таго часу навуковую адукацыю. Адсюль ён перайшоў у суседні, падуладны Уірмаўту манастыр Джарау (заснаваны ў 681), дзе на 19-м годзе жыцця стаў дыяканам і ў 702 годзе — святаром. З гэтага часу пачынаецца яго пісьменніцкая дзейнасць, якая складалася, галоўным чынам, у тлумачэнні асобных кніг Старога і Новага Запаветаў. На смяротным ложы ён скончыў пераклад Евангеллі паводле Яна на англасаксонскую мову, дыктуючы яго сваім вучням. Паводле яго біёграфа Кутберта, апошняе сачыненне святога — Перадсмяротная песня Беды на старажытнаанглійскай мове. Памёр 27 мая 735 і пахаваны ў манастыры Джарау; пазней яго рэшткі былі перанесены ў Дарэмскі сабор.
Крыніцы
Спасылкі
«Уславім годна гаспадара горняга: духоўная паэзія англасаксаў». Наша Вера, 4(46)/2008. Святы Бэда Вялебны, святар і доктар Касцёла
Катэгорыя:Постаці англійскай гісторыі Катэгорыя:Лацінскія гісторыкі Катэгорыя:Гісторыкі VIII стагоддзя Катэгорыя:Гісторыкі царквы Катэгорыя:Бенедыкцінцы Катэгорыя:Дактары Касцёла Катэгорыя:Персанажы «Боскай камедыі» Катэгорыя:Каталіцкія святыя Катэгорыя:Англіканскія святыя Катэгорыя:Праваслаўныя святыя Катэгорыя:Святыя паводле алфавіта Катэгорыя:Святыя Англіі Катэгорыя:Агіёграфы Катэгорыя:Царкоўныя дзеячы VII стагоддзя Катэгорыя:Царкоўныя дзеячы VIII стагоддзя