Возера Манікуаган або Манікуаганскае вадасховішча () — кольцападобнае возера, размешчанае на Лаўрэнційскім узвышшы ў цэнтральнай частцы правінцыі Квебек, Канада. Знаходзіцца ў метэарытным кратары з аднайменнай назвай, мае плошчу 1942 км². У цэнтры возера знаходзіцца востраў Рэнэ-Левасёр, на якім размешчана гара Вавілон (952 м). Возера разам з востравам добра бачныя з космасу, з-за чаго таксама маюць назву «вока Квебека». У 2007 годзе возера Манікуаган было высунута на праводжаны тэлекампаніяй CBC конкурс Сямі цудаў Канады.

Гідраэлектрастанцыя thumb|злева|Плаціна Manic-5 — асноўная плаціна на Манікуганскім вадасховішчы. Плошча возера павялічылася ў 1960-х гадах, калі кампанія Hydro-Québec пабудавала серыю плацін (Манік-1, Манік-2 і г. д.) з гідраэлектрастанцыямі. Комплекс плацін таксама завецца праект Манік-Утард, паколькі размешчаны на рэках Манікуаган і Рыўер-оз-Утард.

Возера Манікуаган працуе ў якасці гідраўлічнага акумулятара — у перыяд зімовых халадоў паверхня возера апускаецца, паколькі турбіны электрастанцый працуюць увесь час для абагравання жыхароў правінцыі. Узровень вады ў возеры таксама апускаецца ў летні перыяд моцнай спякоты ў Новай Англіі, паколькі тым часам Hydro-Québec прадае электраэнергію ў ЗША.

Спасылкі World Lakes Database Manicouagan Reference

Катэгорыя:Вадасховішчы паводле алфавіта Катэгорыя:Вадасховішчы Канады Катэгорыя:Азёры Квебека