Аляксандр Баршчэўскі (псеўд. Алесь Барскі, , в. Бандары, Беластоцкае ваяводства — ) — беларускі паэт, літаратуразнавец, публіцыст, перакладчык, фалькларыст, педагог, грамадска-культурны дзеяч. Доктар філалагічных навук (1984).

Біяграфія Нарадзіўся 2 лістапада 1930 года ў вёсцы Бандары ў гміне Міхалова на Беласточчыне.

Скончыў у 1955 годзе аддзяленне рускай філалогіі філалагічнага факультэта Лодзінскага ўніверсітэта. З 1956 г. працаваў на кафедры беларускай філалогіі Варшаўскага ўніверсітэта, з 1975 г. загадчык гэтай кафедры. У 1966 абараніў у Варшаўскім універсітэце кандыдацкую дысертацыю на тэму «Творчасць Я. Коласа 1906—1930 гадоў».

У 1959—1980 гг. старшыня праўлення Беларускага літаратурнага аб’яднання «Белавежа». З 1984 г. старшыня Галоўнага праўлення Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Польшчы.

У 1975—2004 ён узначальваў аддзяленне Беларускіх даследаванняў пры Варшаўскім універсітэце. Супрацоўнічаў з Люблінскім каталіцкім універсітэтам і Універсітэтам Марыі Складоўскай-Кюры. У 1993 годзе атрымаў званне ганаровага доктара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў Мінску. З 1993 года з’яўляўся старшынёй Цэнтральнага камітэта ў Польшчы.

Сябра Саюза польскіх пісьменнікаў з 1962 года.

Памёр года ў ВаршавеПамёр беларускі паэт і літаратуразнаўца Алесь Барскі. Пахаваны ў в. Бандары, гміна Міхалова на Беласточчыне.

Узнагароды Узнагароджаны ордэнамі Кавалерскі крыж Адраджэння Польшчы, медалём «Заслужанага дзеяча культуры» (1970), Залатым крыжам за Заслугі (1971)Aleksander Barszczewski (1930–2022) // Studia Białorutenistyczne 16/2022, залатым медалём «Заслужаны беластаччанін» (1984), медалём Камісіі нацыянальнай адукацыі (1986), медалём Францыска Скарыны (1991), медалём Рыгора Шырмы «За клопат пра мудрасць народу» (2005), медалём «За ўклад у развіццё культуры Беларусі» (2010), ордэнам Францыска Скарыны (2015)Жыццё і творчасць Алеся Барскага (Аляксандра Баршчэўскага).

Творчасць, даследчыцкая дзейнасць Друкаваўся з 1956 года. Як паэт дэбютаваў у зборніку «Рунь» (Беласток, 1959). Аўтар паэтычных зборнікаў «Белавежскія матывы» (Беласток, 1962), «Жнівень слоў» (Беласток, 1967), «Мой бераг» (Мінск, 1975), «Блізкасць далёкага» (Беласток, 1983), «Лірычны пульс» (Мінск, 1987). У паэзіі А. Баршчэўскага матывы вернасці роднай зямлі, мове, складаны і супярэчлівы духоўны свет сучасніка.

Даследчык і папулярызатар старажытнай і сучаснай беларускай літаратуры. Аўтар артыкулаў па гісторыі беларускай літаратуры (у штотыднёвіку «Ніва» і «Беларускім каляндар») і цыклу артыкулаў «Беларуская літаратура і беларускі фальклор» (1965—88), універсітэцкіх падручнікаў «Гісторыя беларускай літаратуры — фальклор» (1976), «Гісторыя беларускай літаратуры — пісьменнасць Кіеўскай Русі і Вялікага Княства Літоўскага» (1981) і інш.

Пераклаў на польскую мову зборнік беларускіх народных казак «Д’ябальская скрыпка» (1973), зборнік казак Міншчыны, Гарадзеншчыны і Магілёўшчыны «Невычэрпны збан» (1976). Складальнік, аўтар прадмовы і біяграфічнага артыкула да кнігі Я. Купалы «Выбраныя паэтычныя творы» (Варшава, 1984), для якой пераклаў на польскую мову паэму «Яна і Я», а таксама вершы. Збіраў, публікаваў і даследваў беларускі фальклор Беласточчыны. Аўтар зборніка абразкоў, артыкулаў, дарожных нататак «3 пабачанага і перажытага» (Мінск, 1992).

Крыніцы

Літаратура

Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1. Lesław M. Bartelski: Polscy pisarze współcześni, 1939—1991: Leksykon. Wydawn. Nauk. PWN. ISBN 83-01-11593-9.

Спасылкі Aleksander Barszczewski na stronie Uniwersytetu Warszawskiego Aleksander Barszczewski na stronie bialorus.pl

Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Паэты Польшчы Катэгорыя:Перакладчыкі з беларускай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі на польскую мову Катэгорыя:Перакладчыкі Польшчы Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Беларусі Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Польшчы Катэгорыя:Дактары філалагічных навук