Адрыян Браўэр (1605 ці 1606, г. Аўдэнардэ, Бельгія — ) — фламандскі жывапісец. Майстар бытавога жанру і пейзажа. Прадстаўнік дэмакратычнага кірунку ў мастацтве фламандскага барока.

Біяграфічныя звесткі Вучыўся ў Бруселі. У 1621 пераехаў у Галандыю, з 1631 у Харлеме, у 1631 жыў у Антверпене. Пісаў пераважна сцэны з народнага побыту. У сувязі з нявысветленымі абставінамі дзейнасці мастака большасць яго твораў датуецца адносна.

Творчасць

Творчасць Адрыяна Браўэра вызначаецца самабытнасцю мастацкай мовы. Ён ствараў невялікія па памерах карціны і звычайна паказваў у іх людзей з нізоў грамадства. Гэта гулякі, п'яніцы, карцёжнікі — вясковы і гарадскі плебс. Аднак у адрозненне ад Пітэра Брэйгеля, які таксама выяўляў прасталюдзінаў, героі твораў Браўэра паказаны ў канкрэтных сітуацыях, яны больш індывідуальныя і характарныя, а выявы пазбаўлены шырыні і панарамнасці трактовак.Лазука (2010) У карцінах «Бойка за картамі», «Сцэна ў шынку», «Горкія лекі», «Бойка», «Гулякі» (названыя работы адносяцца да 1630-ых г.) Браўэр паказвае людзей, зломленых нястачай, горам, грубых і нястрыманых у праяўленні сваіх схільнасцей. Карціны вызначаюцца гратэскавасцю вобразаў, сарказмам, тэмпераментам.

Сярод яго пейзажаў «Дзюны», «Пейзаж з усходам месяца». А. Браўэр — адзін з лепшых каларыстаў XVII ст.Шунейка (1996)

Галерэя

Літаратура Лазука Б. Гісторыя сусветнага мастацтва. XVII — XVIII стагоддзі / Б.А.Лазука. — Мн.: Беларусь, 2010. ISBN 978-985-01-0899-9 Шунейка Я. Браўэр // БЭ ў 18 т. Т. 3. — Мн.: БелЭн, 1996.

Спасылкі

Катэгорыя:Мастакі барока Катэгорыя:Мастакі Фландрыі Катэгорыя:Памерлі ў Антверпене Катэгорыя:Памерлі ад чумы