OpenStreetMap (OSM) — супольны праект па стварэнні свабодных рэдагуемых карт усяго свету.
Карты ствараюцца на аснове звестак з GPS-навігатараў, аэра- і спадарожнікавых фотаздымкаў ці з уласнага досведу. Як растравыя, так і вектарныя карты OSM распаўсюджваюцца на ўмовах ліцэнзіі Open Database License.
OpenStreetMap натхнілі сайты узору Вікіпедыі, кожны можа рэдагаваць даныя, ёсць поўная гісторыя правак. Зарэгістраваныя ўдзельнікі могуць загружаць GPS-трэкі і ствараць па іх карты пры дапамозе розных прыстасаванняў.Steve Coats in derStandard.at, 13 ліпеня 2009.
Гісторыя Праект быў заснаваны Стывам Коўстам у ліпені 2004 года. У красавіку 2006 была створаны фонд, які па сённяшні дзень падтрымлівае стварэнне і распаўсюд свабодных карт. У снежні 2006 года Yahoo! пацвердзіла, што заўзятары праекту могуць выкарыстоўваць спадарожнікавыя карты Yahoo! як падложку пры стварэння карт OSM.Yahoo! aerial imagery in OSM
У студзені 2008 года карыстальнікам была нададзена магчымасць загружаць карты ў GPS-навігатары. У сакавіку таго ж года заснавальнікі абвясцілі пра атрыманне стартавага капіталу памерам €2,4 млн для CloudMade.We’re funded! , CloudMade Blog
Карыстальнікі
Паводле звестак на жнівень 2008 года, у праекце было зарэгістравана болей за 50 000 удзельнікаў. У сакавіку 2009 — 100 000, а да канца 2009 года зарэгістравалася больш за 200 тысяч.Stats OpenStreetMap Wiki
Не ўсе зарэгістраваныя ўдзельнікі робяць унёсак. Насамрэч, большасць звестак уносіцца меншасцю ўдзельнікаў: з усіх, зарэгістраваных па стане на сакавік 2008 года ўдзельнікаў, прыкладна 10 % рабілі ўнёсак кожны месяц.We’re on a road to everywhere, OpenGeoData Blog
Стварэнне карт
Гісторыя На пачатку праекту, першыя ўдзельнікі ездзілі з GPS-навігатарамі і запісвалі каардынаты тых месцаў, дзе знаходзіліся. Гэтак першыя звесткі траплялі ў базу звестак OpenStreetMap. Потым, калі з’явіліся першыя даступныя спадарожнікавыя здымкі, праца пайшла ўгору. Таксама былі перададзеныя ўрадавыя матэрыялы: карты, схемы і г. д.
Зараз, калі патрапляе вялікі аб’ём матэрыялу, адмысловая каманда ўдзельнікаў робіць зыходныя звесткі прыдатнымі да канвертацыі і імпарту ў базу звестак праекту.
Камерцыйныя карты Некаторыя кампаніі дазволілі выкарыстанне сваіх матэрыялаў на слушных умовах. Напрыклад, Automotive Navigation Data ахвяравала схему аўтамабільных дарог Нідэрландаў, а таксама схему магістральных дарог Кітая і Індыі.
У снежні 2006 года Yahoo! пацвердзіў права OpenStreetMap на выкарыстанне спадарожнікавых здымкаў Зямлі для стварэння карт OSM, у якасці тла для абводкі. Карыстальнікі могуць ствараць уласныя вектарныя карты як вытворныя працы, якія распаўсюджваюцца на ўмовах свабодных ліцэнзій.
Структура звестак OpenStreetMap па сутнасці — база звестак, якая змяшчае некалькі тыпаў запісаў:
Пункты () — пункты з дакладным геаграфічным месцазнаходжаннем. Лініі () — спісы пунктаў, якія ствараюць ломаную крывую ці шматкутнікі. Дачыненні () — групы пунктаў, ліній і іншых дачыненняў, якім надаюцца розныя ўласцівасці. Тэгі () — пары назва_тэга=значэнне, якія надаюцца пунктамам, лініям ці адносінам.
Гл. таксама Google Map Maker Вікіпедыя OpenLayers Неагеаграфія Вэб-картаграфія JOSM
Спасылкі
Галоўная старонка OpenStreetMap Карта OpenStreetMap на беларускай мове Карта OpenStreetMap Беларусі з беларускімі пазнакамі Дакументацыя і дапамога на вікі ВікіПраект Беларусь
Вектарныя карты ў розных фарматах для спампоўкі OpenStreetMap — osm CloudMade — osm, garmin Geofabrik — osm, esri
Растравыя карты і сэрвісы OpenCycleMap — карта для веласіпедыстаў (Увесь свет) Yournavigation — пракладка маршрутаў, экспарт (Увесь свет) OpenRouteService — пракладка маршрутаў, пошук POI (пунктаў цікавасці) (Толькі Еўропа) OpenPisteMap — карты схілаў для гарналыжнікаў і сноўбардыстаў (еўрапейскія і амерыканскія курорты), накладваецца рэльеф. CloudMade — пракладка маршрутаў, агульная карта і карты для мабільных прылад (Увесь свет) OSM Mapper — выпраўленне памылак Opentouchmap.org вэб-інтэрфейс, аптымізаваны для прылад з сэнсарным экранам, такіх, як iPhone. FreeMap — карта для турыстаў, пешаходаў (некаторыя часткі Вялікабрытаніі)
Спадарожнікавы маніторынг GPS Trace Orange — сэрвіс спадарожнікавага маніторынгу на базе карт OpenStreetMap
Катэгорыя:GPS Катэгорыя:Картаграфія Катэгорыя:Спадарожнікавыя навігацыйныя сістэмы Катэгорыя:Віртуальныя атласы Катэгорыя:Працы, ліцэнзаваныя пад Creative Commons Катэгорыя:Вэб-картаграфія Катэгорыя:Вікі-праекты Катэгорыя:Сайты, якія з’явіліся ў 2004 годзе Катэгорыя:Сумеснае стварэнне карт