Іва́н Андрэ́евіч У́ргант (нар. , Ленінград, СССР) — расійскі акцёр, тэлевядучы, музыкант, шоўмен.

Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і акцёраў Андрэя Львовіча Урганта і Валерыі Іванаўны Кісялёвай (7 красавіка 1951Валерия Киселева — биография — российские актрисы — Кино-Театр. РУ — 1 лютага 2015). Унук акцёраў Ніны Ургант і Льва Міліндэра. Пасля разводу бацькоў жыў з маці і айчымам — ленінградскім акцёрам Дзмітрыем Ладыгіным (нар. 1955).

Вучыўся ў ленінградскай Дзіцячай музычнай школе № 18, у гімназіі пры Дзяржаўным Рускім музеі. Скончыў Санкт-Пецярбурскую акадэмію тэатральнага мастацтва. Яшчэ падчас вучобы ў акадэміі Ургант разам з Алісай Фрэйндліх у ДАВДТ імя Г. Таўстаногава сыграў у спектаклі «Макбет», у якім ён атрымаў ролю стражніка № 12Иван Ургант // cosmo.ru.

Пасля атрымання акцёрскай адукацыі Іван не стаў займацца тэатрам як асноўнай прафесіяй. У першую чаргу маладому чалавеку прыйшлося зарабляць грошы, таму спачатку ён працаваў афіцыянтам, барменам, а затым і вядучым начных шоу ў клубах пад псеўданімам Жан-Мішэль. У 1999 годзе Урганту ўдалося атрымаць працу на пецярбурскіх радыёстанцыях. Акрамя гэтага, ён выступаў і на тэлебачанні, быў вядучым праграмы «Пецярбурскі кур’ер» на Пятым канале. У далейшым яго чакаў пераезд у Маскву і працяг кар’еры на радыё — спачатку на «Рускім радыё», а затым на «Хіт-ФМ». Праз некаторы час Іван з’явіўся і на маскоўскім тэлебачанні — на канале MTV. З гэтага моманту папулярнасць не пакідала Івана Урганта.

У розныя гады Іван быў тэлевядучым у праграмах «Смак», «Пражэктарперысхілтан», «Вялікая розніца». У цяперашні час з’яўляецца тэлевядучым «Вячэрні Ургант»О нас — Вечерний Ургант — Первый канал канал на Першым канале.

Музыка У канцы 90-х выступаў пад псеўданімам Внуук. У 1998 годзе выпусціў альбом «Зорка», распрацаваны з Максімам Леанідавым. З 2011 года ўзнавіў пеўчую кар’еру, выступае пад псеўданімам «Grisha Urgant».

Дыскаграфія 1998 — «Зорка», разам з Максімам Леанідавым

Захапленні Фатограф-аматар. Музыкант-мультыінструменталіст: іграе на гітары, фартэпіане, блок-флейце і ўдарных.

Сям’я Бацька — Андрэй Львовіч Ургант (нар. 1956). Маці — Валерыя Іванаўна Кісялёва (1951—2015). Брат — Рыгор Андрэевіч Ургант (нар. 1978). Дзед — Леў Максімавіч Міліндэр (1930—2005). Бабуля — Ніна Мікалаеўна Ургант (1929—2021). Прадзед — Мікалай Андрэевіч Ургант, эстонец, афіцэр НКУС. Адзінакроўная сястра Марыя (нар. 1984). Адзінаўтробныя сёстры Валянціна (нар. 1983) і Аляксандра (нар. 1988) Ладыгіны. Першая жонка — Карына Ургант (дзявочае прозвішча: Аўдзеева) (нар. 1974). Незарэгістраваны шлюб з Таццянай Геваркян (нар. 1974), тэлевядучай MTV. Пражылі разам амаль 5 гадоў. Другая жонка — Наталля Аўтандзілаўна Кікнадзэ (нар. 5 сакавіка 1978), з якой Іван вучыўся ў гімназіі пры Рускім музеі ў Санкт-Пецярбургу. пасерб Ніко (сын Наталлі ад першага шлюбу; нар. 19 лютага 1997 года). падчарка Эрыка (дачка Наталлі ад першага шлюбу; нар. 18 жніўня 2000 года). дачка Ніна (нар. 15 мая 2008 года). Назвалі ў гонар бабулі Івана, актрысы Ніны Ургант. дачка Валерыя (нар. 21 верасня 2015 года). Назвалі ў памяць пра маці Івана, актрысу Валерыю Кісялёву.

Спасылкі

Афіцыйны сайт Івана Урганта Афіцыйны сайт музычнага праекта Грышы Урганта Біяграфія Івана Урганта на Cosmo.ru Фільмаграфія Івана Урганта

Катэгорыя:Музыканты Расіі Катэгорыя:Тэлевядучыя Расіі Катэгорыя:Комікі Расіі