Аперацыя «Greif» () № 30 — кодавая назва карнай аперацыі нямецкіх акупацыйных улад у супраць партызан і насельніцтва ў Аршанскім і Сенненскім раёнах Віцебскай вобласці 16—30 жніўня 1942 г. у час Вялікай Айчыннай вайны. З’яўляецца часткай буйнога аператыўнага плану, працягам якога былі карныя аперацыі «Рысь» і «Сава».

Мэтай карнай аперацыі з’яўлялася «ачыстка і ўціхамірванне» лясіста-балотнага масіву каля шашэйных дарог і чыгунак у трохвугольніку Віцебск—Орша—Смаленск.У аперацыі прымалі ўдзел 13-ы і 14-ы паліцэйскія, 61-ы ахоўны, 638-ы французскі, 257-ы пяхотны палкі, артылерыйскія і жандарскія падраздзяленні, спецыяльны батальён, група паліцыі і СД і інш.

У ходзе аперацыі карнікі у выніку наступальных дзеянняў з боку Оршы, Лепеля і ў напрамку з поўначы акружылі партызан. Пасля 6 дзён баёў 22 жніўня партызаны прарвалі блакаду і выйшлі ў Адамаўскі лес за 10—12 км на ўсход ад горада Сянно.

У выніку аперацыі карнікі загубілі каля 900 чалавек, вывезлі ў Германію 910 чалавек, спалілі некалькі вёсак і нарабавалі больш за 1700 галоў хатняй жывёлы.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Так убивали людей. Карательная операция «Гриф» Карательные операции. Витебская область

Катэгорыя:Карныя аперацыі нямецкага войска Катэгорыя:Нямецкая акупацыя Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:Бітвы Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі