Тупак Амару Шакур (, які выступаў таксама пад псеўданімамі MC New York, 2Pac і Makaveli; пры нараджэнні Лесэйн Пэрыш Крукс, ; ) — амерыканскі рэпер, кінаакцёр і грамадскі дзеяч. Шакур прадаў больш за 75 мільёнаў асобнікаў альбомаў па ўсім свеце (з іх 50 — у ЗША), што робіць яго адным з самых прадаваных выканаўцаў у свеце. Часопіс Rolling Stone паставіў яго на 86 месца ў спісе найвялікшых выканаўцаў усіх часоў.

Пераважная большасць песень Тупака апавядаюць пра цяжкае жыццё ў гета, гвалт, беднасць, расізм, праблемы тагачаснага грамадства і канфлікты з іншымі рэп-выканаўцамі. Грамадская дзейнасць Тупака была накіравана на абарону палітычнай, эканамічнай, сацыяльнай і расавай роўнасці, а яго раннія запісы — пра гвалт, праблемы наркаманіі і алкагалізму, канфлікты з законам.

Біяграфія Нарадзіўся 16 чэрвеня 1971 года ў Нью-Ёрку. Пры нараджэнні атрымаў імя Лісейн Пэрыш Крукс, аднак праз год, па патрабаванні цёткі, бацькі змянілі яму імя на Тупак Шакур, назваўшы яго ў гонар паўднёваамерыканскага рэвалюцыянера XVIII стагоддзя Тупака Амару II.

Да таго часу, як Тупак паступіў у пачатковую школу, сям’я змяніла 18 месцаў пражывання.

У 1984 годзе яго сям’я пераехала з Нью-Ёрка ў Балтымар (штат Мэрыленд). Жывучы ў Балтымары, Шакур вучыўся ў восьмым класе сярэдняй школы Роланд Парк, а затым — у дзявятым класе сярэдняй школы Пола Лоўрэнса Данбара. У дзясятым класе перавёўся ў Балтымарскую школу мастацтваў, дзе вывучаў акцёрскае майстэрства, паэзію, джаз і балет. Ён гуляў у п’есах Шэкспіра, а таксама выканаў ролю Мышынага караля ў балеце П. І. Чайкоўскага «Шчаўкунок». Там Тупак пасябраваў з Джадай Пінкет, якая стала музай некаторых яго вершаў («Джада» і «Слёзы ў вачах Купідона»). Яны заставаліся блізкімі сябрамі да самай смерці Шакура.

У 1988 годзе Тупак кінуў школу і пераехаў у Марын-Сіці (штат Каліфорнія), бедны раён у раёне заліва Сан-Францыска. У суседнім Мілі-Вэлі ён вучыўся ў старэйшай школе Тамалпаіс, дзе граў у некалькіх тэатральных пастаноўках. Cярэднюю школу не скончыў, але пазней атрымаў сертыфікат GED аб сярэдняй адукацыі.

7 верасня 1996 года машыну, у якой быў Шакур, абстралялі невядомыя. Памёр 13 верасня 1996 года ў Лас-Вегасе (штат Невада, ЗША). Забойцы так і не былі знойдзеныя. Першы рэпер, якому паставілі помнік.

Дыскаграфія

Студыйныя альбомы

2Pacalypse Now (1991) Strictly 4 My N.I.G.G.A.Z... (1993) Me Against the World (1995) All Eyez on Me (1996)

Пасмяротныя студыйныя альбомы

The Don Killuminati: The 7 Day Theory (1996) (як Makaveli) R U Still Down? (Remember Me) (1997) Until the End of Time (2001) Better Dayz (2002) Loyal to the Game (2004) Pac's Life (2006)

Сумесныя альбомы

Thug Life, Volume I з Thug Life (1994)

Пасмяротныя сумесныя альбомы

Still I Rise з Outlawz (1999)

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Tupac Amaru Shakur Foundation for the Arts Tupac Alluded to Black President as «Heaven Sent»

Катэгорыя:Рэперы Катэгорыя:Выканаўцы, якія ўзначальвалі Billboard Hot 100 Катэгорыя:Выканаўцы, якія ўзначальвалі Billboard 200 Катэгорыя:Забітыя музыканты Катэгорыя:Хіп-хоп выканаўцы ЗША Катэгорыя:Нераскрытыя забойствы ў ЗША