300px|thumb|Дэтэктары і прадпаскаральнікі ВАКТраекторыя пратонаў p (і цяжкіх іонаў свінцу Pb) пачынаецца ў лінейных паскаральніках (у пунктах p і Pb, адпаведна). Затым часціцы трапляюць у бустар пратоннага сінхратрона (PS), праз яго — у пратонны суперсінхратрон (SPS) і, нарэшце, непасрэдна ў тунэль ВАК.Дэтэктары TOTEM і LHCf, адсутныя на схеме, знаходзяцца побач з дэтэктарамі CMS і ATLAS, адпаведна. 300px|thumb|Карта з нанесеным на яе размяшчэннем Калайдара
Вялі́кі адро́нны кала́йдар, ВАК (таксама Вялікі адронны паскаральнік; ) — самы вялікі ў свеце паскаральнік зараджаных часціц (пратонаў, цяжкіх іонаў), а таксама створаны для вывучэння вынікаў іх сутыкненняў. Знаходзіцца ў Еўрапейскім Савеце Ядзерных Даследаванняў каля Жэневы. ВАК размяшчаецца на тэрыторыі Францыі і Швейцарыі.
Вялікі адронны калайдар з’яўляецца самай вялікай штучнай машынай ў свеце. Яго структурныя элементы знаходзяцца ў тунэлі ў форме круга даўжынёй ,LHC: Facts and figures , CERN на глыбіні ад 50 да 175 метраў пад зямлёй.The Large Hadron Collider (LHC)
Сінхратрон прызначаны разганяць пратоны з энергіяй 7 ТэВ (7×1012 электронвольт) на часціцу.Khan, Amina. Large Hadron Collider rewards scientists watching at Caltech, Los Angeles Times Вынікі вымяраюцца двума вялікімі дэтэктарамі элементарных часціц: ATLAS і CMS, двума меншымі ALICE і LHCb, і малымі TOTEM, CASTOR і LHCf.
Для кіравання пратонных пучкоў выкарыстоўваюцца 1624 звышправодзячых магнітаСверхпроводящие промышленные магниты. Апошні з магнітаў быў усталяваны 27 лістапада 2006 года. Магніты працуюць пры тэмпературы 1,9К (-271 °C), і для іх ахалоджання выкарыстоўваецца вадкі гелій.
Гісторыя Першыя прапановы пабудоваць адронны калайдар з’явіліся ў 1984 годзе і былі афіцыйна ўхвалены праз 10 гадоў. Яго папярэднікам быў вялікі электронна-пазітронны калайдар, які афіцыйна пачаў працаваць 13 лістапада 1989 года, але ў выніку будовы ВАК праз 11 гадоў, 2 лістапада 2000 года электронна-пазітронны калайдар быў зачынены.
10 верасня 2008 года пачаў сваю працу паскаральнік ВАК, ён знаходзіцца ў тым жа тунэлі, дзе раней знаходзіўся вялікі электронна-пазітронны калайдар. Першыя выпрабаванні працы паскаральніка адбыліся 11 і 24 жніўня 2008 года.Вялікі Выбух адкладзены да 21 кастрычніка, Наша Ніва
19 верасня 2008 года высветлілася, што адбылася аварыя трансфарматара, які абслугоўваў ахалоджанне паскаральніка. Праз некалькі дзён адбылася аварыя аднаго з магнітаў і ўцечка гелію. Рамонт працягнуўся больш года, паскаральнік у сярэдзіне лістапада быў наладжаны і ўвечары 23 лістапада сутыкнуліся першыя пратоныCERN on Twitter.
Пасля серыі рамонтаў 20 лістапада 2009 года паскаральнік зноў быў запушчаны. Чакалася, што да студзеня — лютага 2010 года энергія пучкоў пратонаў, якія рухаюцца па танэлю паскральніка, дасягне 7 тэраэлектронвольт (ТэВ) ці 3,5 ТэВ на пучок, што ў некалькі разоў болей за ранейшыя вынікіhttp://www.charter97.org/be/news/2009/11/24/23942/ Хартыя’97.
14 лютага 2013 года калайдар быў спынены для мадэрнізацыі да канца 2014 года.
Трэцяя фаза працы БАК завяршылася летам 2026 года. За чатыры наступныя гады комплекс пройдзе праз радыкальнае абнаўленне, каб ператварыць яго у цалкам новую навуковую ўстаноўку — High-Luminosity LHC (HL-LHC). Галоўная задача праекта – кардынальнае павелічэнне свяцільнасці (інтэнсіўнасці сутыкнення часціц). Новы калайдар зможа вырабляць у 5-10 разоў больш сутыкненняў, чым базавая версія БАКБольшой адронный коллайдер (БАК) полностью остановлен. Что случилось?.
Крыніцы
Спасылкі
LHC Homepage LHC@home — добраахвотная праграма, якая выкарыстоўвае час прастою камп’ютара любога карыстальніка для мадэлявання паводзін часціц у LHC The ultimate guide to the LHC — афіцыйны FAQ па LHC, падрыхтаваны CERN CERN Document Server: CERN PhotoLab — калекцыя фатаграфій CERN, у тым ліку Вака CERN webcast service — вэб-трансляцыі CERN
Катэгорыя:Паскаральнікі часціц Катэгорыя:CERN Катэгорыя:Фізіка за межамі Стандартнай мадэлі