Э́йса Грэй (таксама Аса, або Эйза; ; 1810—1888) — адзін з найбольш вядомых амерыканскіх батанікаў XIX стагоддзя, фларыст. З 1862 года — замежны член-карэспандэнт Пецярбургскай Акадэміі навук.

Біяграфія У 1831 годзе атрымаў навуковае званне доктара медыцыны.

Вучыўся батаніцы ў Джона Торы, з якім потам цесна супрацоўнічаў.

З 1842 года — прафесар прыродазнаўчай гісторыі Гарвардскага ўніверсітэта ў Кембрыджы, штат Масачусетс, ЗША (аж да 1873 года); робячы шчодрыя падарункі ўніверсітэту ў відзе кніг, колькасцб некалькі тысяч, і батанічных калекцый, стварыў аддзяленне батанікі ў сваім універсітэце.

У 1838—1839 і 1850—1851 гадах падарожнічаў па Еўропе.

«Дом Грэя», які быў жыллём Грэя ў Кембрыджы, пабудаваны ў 1810 годзе па праекце архітэктара Айтыела Таўна для першага кіраўніка Гарвардскага батанічнага саду, мае статус Нацыянальнай гістарычнай славутасці.

Распрацоўваў статыстычныя метады параўнання флор. Выказаў здагадку аб магчымасці агульнага паходжання розных відаў раслін у высокіх паўночных шыротах і наступнага іх рассялення па асобных частках паўночнай умеранай зоны.

Названы ў гонар Грэя

Гербарый () у Гарвардскім універсітэце. Вышэйшая ўзнагарода Амерыканскага таварыства таксанамістаў — прэмія Эйсы Грэя (); заснавана ў 1984 годзе для заахвочвання батанікаў за шматгадовыя дасягненні. Нейратаксін Grayanotoxin (у беларускамоўнай літаратуры звычайна выкарыстоўваецца назва андрамедатаксін). Альманах «Asa Gray Bulletin» (выходзіў у 1893—1901 і 1952—1961 гадах). Грейз-пік () — гара ў штаце Каларада.

Асноўныя працы

Gray A., Torrey J. A flora of North America, 1838—1843 Gray A., Engelmann G. Plantae Lindheimerianae: An enumeration of F. Lindheimer’s collection of Texan plants, with remarks and descriptions of new species, etc. // Boston Journal of Natural History, Band 5 + 6, Boston. 1845, 1850 Gray A. Genera florae Americae boreali-orientalis illustrate, 1848—1849 Gray A., Sullivant W.S. A Manual of the Botany of the Northern United States, from New England to Wisconsin and South to Ohio and Pennsylvania Inclusive. — Boston: J. Monroe, 1848Вядома цяпер як проста «Вызначальнік Грэя», або «Кіраўніцтва Грэя», з’яўляецца свайго роду стандартам у гэтым аддзеле батанікі. Ілюстравана Айзекам Спрэгам. Gray A. Plantae Wrightianae texano-neo-mexicanae, 1852—1853 Gray A. Botany of the United States exploring expedition during the years 1838—1842 under the command of Charles Wilkes, Phanerogamia,1854 Gray A. Statistics of the flora of the Northern United States // American academy of arts and sciences. 2nd ser. 1856—1857. Vol. 22. — 1856. — P. 204—232 ; Vol. 23. — 1857. — P. 62-84, 369—403 Gray A. The botany of Japan // Memoires of the American academy of arts and sciences. 1857. Vol. 6. P. 377—458 Gray A. Diagnostic characters of new species of phaenogamous plants, collected in Japan by Charles Wright, Botanist of the U. S. North Pacific Exploring Expedition. With observations upon the relations of the Japanese flora to that of North America, and of other parts of the Northern Temperate Zone // Memoires of the American academy of arts and sciences. Pt 2 (new ser.). 1859. Vol. 6. P. 377—452 Gray A. Sequoia and its history: an address. — Salem: Salem Press, 1872 Gray A. Forest geography and archaeology. A lecture delivered before the Harvard University Natural History Society, April 18, 1878 // Proceedings of the American academy of arts and sciences. 3rd ser. 1878. Vol. 16. P. 85-94, 183—196 Gray A. Synoptical flora of North America, 1878—1897 Gray A. Natural science and religion, 1880 Scientific Papers of Asa Gray, selected by Charles Sprague Sargent, Volumes I and II, 1889

Літаратура

Gray, Jane Loring, ed. Letters of Asa Gray. Boston: Houghton Mifflin, 1893. (Уключаючы аўтабіяграфію Э. Грэя) Asa Gray. Dictionary of American Biography. American Council of Learned Societies, 1928—1936. Dupree A.H. Asa Gray, 1810—1888. — Cambridge, MA: Belknap Press of Harvard University Press, 1959. Asa Gray. Encyclopedia of World Biography, 2nd ed. 17 Vols. Gale Research, 1998. Asa Gray. Plant Sciences. 4 vols. Macmillan Reference USA, 2001.

Спасылкі Працы Эйсы Грэя на Project Gutenberg. .

Катэгорыя:Біёлагі XIX стагоддзя Катэгорыя:Батанікі ЗША Катэгорыя:Супрацоўнікі Гарвардскага ўніверсітэта Катэгорыя:Члены-карэспандэнты Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук Катэгорыя:Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША