Казімір Бахматовіч (24 лютага (8 сакавіка) 1803, Івонцавічы— , Дабраўляны, цяпер Лылойцінскага сельсавета Смаргонскі раёна Гродзенскай вобласці) — беларускі і літоўскі графік і жывапісец.

Паходзіў са шляхецкага роду Бахматовічаў. Маці з роду Сурынтаў. Быў дамашнім настаўнікам малявання ў маёнтку Гюнтэраў. Мастацкую адукацыю атрымаў у Віленскай школе жывапісу (1823—1827) у Яна Рустэма.

Казімір пражыў у родных месцах усё жыццё і памёр ва ўзросце 34 гадоў, малюючы навакольную прыроду і тыпы землякоў. Яго карціны адрозніваюцца ў вышэйшай ступені дакладнасцю, што робіць іх каштоўным выяўленчым матэрыялам для даследчыкаў гісторыі і этнаграфіі Беларусі.

Творчасць Вядомыя рэалістычныя бытавыя замалёўкі, якія маюць этнаграфічную каштоўнасць, пейзажы, гравюры, створаныя ў Вільні і Дабраўлянах, карціны («Кіргіз на кані», «Жабрак»). Галоўнай справай яго жыцця сталі альбомныя літаграфічныя серыі: «Успамін пра Дабраўляны», «Арласіяда», «Вільня», «Нязначныя ўражанні Я. Рустэма», «Адзенне і сцэны. Літоўскія строі».

Мастак вылучаўся дакладнасцю і трапнасцю характарыстык сваіх персанажаў. Акрамя цікавасці да гарнітура і тыпажу, у яго малюнках мы знойдзем пільную ўвагу мастака да чалавека, яго слабасцей і прыхільнасцей. Мастак умее з дапамогай дробнай дэталі стварыць ёмісты, пераканаўчы характар. Сялянкі размаўляць каля плота, шумна гутараць гандляры, закруцілася ў працы пралля, спяшаецца да сядзібы шляхціц, важна размясціўся ў сваім атэлье мастак, галерэя дробных сцэн з жыцця яўрэйскіх мястэчак — побытавы жывапіс з усім яго смакаваннем і абыгрываннем дэталяўЛюдмила Вакар. Творчество Марка Шагала в ретроспективе художественной традиции Беларуси ХVIIІ-ХІХ веков .

Заслуга К. Бахматовіча ў тым, што ён упершыню ў беларускім мастацтве ўзняў значэнне малой формы ў літаграфіі да ўзроўню карціны.

У 1831 годзе яго найбольш цікавыя малюнкі былі змешчаны ў альбоме «Збор нацыянальных і ваенных касцюмаў, намаляваў Казімір Бахматовіч, вучань Віленскай акадэміі на Літве».

Галерэя

Літаратура

Катэгорыя:Графікі Беларусі Катэгорыя:Графікі паводле алфавіта Катэгорыя:Мастакі Расійскай імперыі Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Мастакі Літвы Катэгорыя:Нарадзіліся ў Смаргонскім раёне