Роўэн Себасцьян Аткінсан (; нар. , Консет, Дарэм) — англійскі -комік, , найбольш вядомы ў свеце роляй містэра Біна ў аднайменным тэлесерыяле. Лаўрэат прэміі BAFTA (1989).
Біяграфія Роўэн Аткінсан нарадзіўся 6 студзеня 1955 года ў горадзе Консет, графства Дарэм, Англія, у сям’і фермера Эрыка Аткінсана і дырэктары буйнай кампаніі Элы Мэй.Family detective У сям’і таксама раслі тры старэйшых брата Роўэна — Пол (сканаў у маленстве), Родні і Руперт.Interview with Rodney Atkinson
Будучы акцёр вучыўся ў школах Чорыстэр і Сэнт-Біс. У 1975 годзе скончыў Ньюкаслскі ўніверсітэт.Rowan Atkinson
Кар’ера Аткінсана ў якасці акцёра пачалася ў 1978 годзе, калі Роўэн стаў вядучым, сцэнарыстам і асноўным акцёрам радыёшоу «The Atkinson People».Pick of the day
У 1990 годзе стартаваў паказ тэлесерыяла «Містар Бін», пасля галоўнай ролі ў якім Аткінсан праславіўся на ўвесь свет. Серыял карыстаўся вялізнай папулярнасцю, адна серыя збірала каля тэлевізараў, у сярэднім, 20 мільёнаў чалавек.Mr. Bean (1990) Trivia
Сям’я З 1990 года Роўэн Аткінсан жанаты з грымёркай Санэтры Сэстры. Вяселле адсвяткавалі двойчы: спачатку ў сакрэце ад усіх у Нью-Ёрку ў рэстаране «Руская чайная», а праз тыдзень замовілі за 10 тысяч фунтаў залу на 80 асоб у рэстаране раскошнага лонданскага атэля «Savoy»Shy Rowan was struck dumb on chaotic first date. У пары ёсць двое дзяцей — сын Бен і дачка Лілі.Rowan Atkinson: Comic enigma
Спасылкі
Роўэн Аткінсан на сайце IMDB
Катэгорыя:Комікі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Выпускнікі Оксфардскага ўніверсітэта Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі BAFTA