Востраў Свято́га Лаўрэ́нція () — востраў у паўднёвай частцы Берынгава праліва, за 80 км ад паўвострава Чукотка (мыс Чапліна). Адміністрацыйна з’яўляецца часткай штата Аляска, хоць і знаходзіцца бліжэй да Чукоцкага паўвострава, чым да Аляскі. Гэта шосты па велічыні востраў у Злучаных Штатах і 113-ы па велічыні востраў у свеце.
Даўжыня вострава — 145 км, шырыня — ад 13 да 36 км, плошча — 4640,12 км². Найвышэйшы пункт — гара Атук, 672 м. Паверхня нізінная, з асобнымі ўзвышшамі вулканічнага паходжання. На востраве няма паўнавартасных дрэў, хмызнякі прадстаўлены арктычнай вярбой не больш 30 см у вышыню.
На востраве населеныя пункты Гамбел, Савунга.
Востраў адкрыты ў 1728 годзе В. І. Берынгам.
Літаратура
Спасылкі Остров Святого Лаврентия // Праект «Планета Земля» Geosfera.Org
Катэгорыя:Астравы Аляскі Катэгорыя:Астравы Берынгава мора Катэгорыя:Аб’екты, названыя ў гонар святых