Аляксандр Рыгоравіч Масальскі (? — пахаваны 19 мая 1643) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Маршалак ковенскі з 1617, кашталян дорпацкі з 1627 і смаленскі з 1631, ваявода менскі з 1638.
Сям'я Прадстаўнік лініі на Рачках і Сапежышках роду Масальскіх. Сын гарадзенскага падкаморага Рыгора Афанасавіча Масальскага і Марыі Рачкі. Жанаты з Апалоніяй Ясінскай, дачкой вялікага літоўскага пісара Мікалая Ясінскага. Меў сыноў Станіслава, дзяржаўцу ясвонскага (памёр у 1630), Аляксандра, які памёр маладым, і дачку Соф'ю Вікторыю, якая стала францысканкай.
Літаратура
Аляксандр Рыгоравіч Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Ваяводы менскія Катэгорыя:Кашталяны смаленскія Катэгорыя:Кашталяны дорпацкія Катэгорыя:Маршалкі земскія ковенскія