Сцяг аўтаномнага рэгіёна Партугаліі Азорскія астравы.
Сучасны сцяг Азорскіх астравоў падобны на сцяг Партугаліі (1830—1911 гг.). Адзінае адрозненне — партугальскі герб быў перанесены з цэнтральнай часткі сцяга на левы верхні яго край, а ў цэнтр быў змешчаны ястраб — сімвал архіпелага.
Назва Азорскіх астравоў паходзіць ад партугальскага «acor» у перакладзе — ястраб-цецяроўнік. Першаадкрывальнікі архіпелага звярнулі ўвагу на велізарнае скопішча птушак, якія па сваім выглядзе нагадвалі адну з разнавіднасцяў ястрабаў.NetTour.ru — Турбизнес — Португалия: штрихи к туристскому портрету.
Белы і блакітны колеры — традыцыйныя колеры Партугаліі.
Дзевяць зорак на сцягу азначаюць дзевяць астравоў архіпелага.
right|thumb|200px|Бела-блакітны сцяг Партугаліі ў 1830—1911 гг.
Гл. таксама Сцяг Партугаліі
Сцяг Катэгорыя:Сцягі Партугаліі