thumb|200px| Сцяг берагавой аховы, прапорцыя: 2:3
Дзяржаўны сцяг Антыгуа і Барбуды — прыняты 27 лютага 1967 года.
Сімволіка сцяга шматзначная. Узыходзячае сонца адлюстроўвае ў сімвалічнай форме світанак новай эры. Чорны колер указвае на афрыканскія карані жыхароў. Чырвоны колер сімвалізуе энергію народа. Паслядоўная афарбоўка — жоўты, сіні і белы (уніз ад сонца) — сонца, мора, і пясок. Сіні колер — сімвал надзеі, а таксама сімвалізуе Карыбскае мора. V-вобразная форма — сімвал перамогі (ад — перамога).
Сцяг створаны мастаком і скульптарам сэрам Рэджынальдам Самюэлем і выкарыстоўваецца з часу атрымання самакіравання ў 1967 годзе. Праект Самюэля стаў лепшым у конкурсе, у якім удзельнічала больш 600 аўтараў.Сцяг Антыгуа і Барбуда на сайце Flags of the World
Катэгорыя:Дзяржаўныя сімвалы Антыгуа і Барбуды Антыгуа і Барбуда