Лейф Сегерстам (; ) — фінскі дырыжор і кампазітар.
Біяграфія Нарадзіўся 2 сакавіка 1944 года ў г. Васа (Фінляндыя).
У 1962 годзе, будучы абітурыентам Акадэміі імя Сібеліуса, выйграў нацыянальны конкурс піяністаў імя Май Лінд. Затым скончыў акадэмію, пасля чаго ўдасканальваў сваё майстэрства ў Джульярдскай школе пад кіраўніцтвам Джэймса Левайна, Леанарда Слаткіна і Жана Марэля.
Узначальваў Сімфанічны аркестр Венскага радыё (1975—1982), Сімфанічны аркестр Фінскага радыё (1977—1987), Філарманічны аркестр зямлі Рэйнланд-Пфальц (1983—1990), Дацкі нацыянальны сімфанічны аркестр (1988—1995), Хельсінкскі філарманічны аркестр (1995—2007).
Памёр 9 кастрычніка 2024 года ў Хельсінкі.
Літаратура
Eckhard Roelcke: Der Taktstock. Paul Zsolnay Verlag, Wien 2000, ISBN 3-552-04985-1
Спасылкі
Катэгорыя:Кампазітары Фінляндыі Катэгорыя:Дырыжоры Фінляндыі Катэгорыя:Акадэмічныя музыканты Фінляндыі