thumb|Часткі свету, вылучаныя колерамі: Аўстралія і Акіянія — фіялетавым; Азія — аранжавым; Амерыка — зялёным; Антарктыда — блакітным; Афрыка — жоўтым; Еўропа — чырвоным. Часткі свету — найбольш глабальныя геаграфічныя рэгіёны, да якіх належаць мацерыкі ці іх значныя часткі разам з прылеглымі астравамі. Звычайна вылучаюць шэсць частак свету: Аўстралію і Акіянію, Азію, Амерыку, Антарктыду, Афрыку і Еўропу.
Існуе розніца паміж паняццямі «мацярык» і «частка свету». Падзяленне на мацерыкі выкананае па прыкмеце аддаленасці воднай прасторай ад іншых мацерыкоў, а часткі свету — паняцце хутчэй гісторыка-культурнае. Так, кантынент (мацярык) Еўразія складаецца з дзвюх частак свету — Еўропы і Азіі. А частка свету Амерыка размяшчаецца на двух мацерыках — Паўднёвая Амерыка і Паўночная Амерыка. Да таго ж, часткі свету ўключаюць у сябе і аднесеныя да іх астравы, таму, хоць і няма такога мацерыка Акіянія, адпаведныя астравы ўваходзяць у частку свету Аўстралія і Акіянія.
Гл. таксама Кантынент