«Сымон-музыка» — ліра-эпічная паэма Якуба Коласа, напісаная ў 1911—1925 гадах і ўпершыню выдадзеная ў 1925 годзе ў Менску.

У творы аўтар разважае над шляхамі развіцця нацыянальнага мастацтва і над трагічным лёсам таленту з народаКолас Якуб // Колас Якуб // . Праз прызму галоўнага героя Я. Колас спрабуе выявіць істотныя рысы светаразумення і светаадчування беларускага працоўнага сялянства. Паэма ёсць жывой серыяй адбіткаў беларускай сялянскай псіхікі і адлюстраваннем літаратурна-эстэтычных поглядаў паэта на ролю мастацтва ў жыцці народаКолас Я. Збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 6. Паэмы «Новая зямля» і «Сымон-музыка». Мн., Маст. літ., 1974. С. 489—491. — 624 с..

Гісторыя thumb|Урывак з паэмы. Аўтограф Я. Коласа. 1952 г. Задума напісаць паэму ўзнікла ў Я. Коласа падчас знаходжання ў турме, прыблізна ў 1911. Праца над творам распачалася ў канцы лістапада 1911, неўзабаве пасля выхаду паэта з Мінскага астрожнага замка. Першая частка паэмы была напісаная ў 1911 годзе; другая — у 1912; трэцяя і чацвёртая — у канцы 1917; апошняя — у 1918 годзе. У друку паэма з'явілася ў 1917 годзе ў часопісе «Вольная Беларусь» (першыя тры часткі), канец паэмы друкаваўся ў часопісе «Вольны Сцяг» у 1921 годзе.

Згодна з паведамленнямі друку, у 1923 Якуб Колас звярнуўся да карэннага перагляду і перапрацоўкі паэмы, пра што сведчыць таксама і аўтабіяграфіяВялікі пясняр беларускага народа, выд. АН БССР, Мінск, 1959.. Праца над новай рэдакцыяй скончылася 8 ліпеня 1924 годзе, аднак падчасе вяртання дамоў па дарозе з Кіславодску яе рукапіс украдзены. Тым не менш, да канца 1924 тры часткі страчанага рукапісу былі адноўлены. Канчатковая праца над паэмай завяршылася ў маі 1925.

У мастацтве

Ілюстрацыі да паэмы выконваліся мастакамі Эдуардам Агуновічам (1968)Агунович Эдуард Константинович , Віктарам Александровічам (1986)Александрович Виктор Францевич , Міхаілам Барздыкам (2001)Борздыко Михаил Федорович , Барысам Заборавым (1972)Заборов Борис Абрамович , Мікалаем Селяшчуком (1990)Селещук Николай Михайлович , Уладзімірам Шоўкам (2002)Шолк Владимир Исаакович , Галінай Шапялевіч Шепелевич Галина Вячеславовна.

На аснове паэмы ў 2005 годзе М. Пінігіным была створаная аднайменная містэрыя ў дзвюх дзеях.

Спасылкі

Сымон-музыка на Беларускай Палічцы Арыгінальнае выданне твора на сайце Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Катэгорыя:Паэмы Катэгорыя:Кнігі 1925 года Катэгорыя:Творы 1925 года Катэгорыя:Якуб Колас