Аляксандр Раслі́н, часам Раслен (, , Мальмё — , Парыж) — шведскі мастак-партрэтыст.

Біяграфія Вучыўся ў Стакгольме ў Г. Шродэра ў 1736-1739 гадах.

Працаваў у Швецыі (да 1745 і ў сярэдзіне 1770-х г.), Германіі (1745-1747), Італіі (1747-1752), Францыі (з 1752 года), Расіі (1775-1777).

Пісаў пераважна партрэты. У творах, якія вызначаліся вытанчанасцю пастэльнага каларыту ў духу ракако, спалучаў імкненне да канкрэтнайпсіхалагічнай характарыстыкі мадэлі з віртуознай перадачай тканін, упрыгожанняў і інш.

Вядомыя працы Дама з вэлюмам (Damen med slöjan, 1768) Партрэт сям'і Енінгс (Familjen Jennings, 1769) Партрэт Зоі Гікі, малдаўскай прынцэсы (Zoie Ghika, moldavisk prinsessa, 1777)

Яго пэндзлю належыць шэраг партрэтаў рускіх дзяржаўных дзеячаў: Івана Іванавіча Бяцкога, Івана Іванавіча Шувалава і іншых.

Галерэя

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Мастакі Швецыі Катэгорыя:Росіка Катэгорыя:Шведы ў Расіі