«Ода да маладосці» () — верш Адама Міцкевіча, напісаны 26 снежня 1820 года. Лічыцца энтузіяскай пахвалой у філамацкім духу. Гэта першы твор у гісторыі польскай літаратуры, дзе маладосць трактуецца не як з’ява біялагічнага альбо сацыялагічнага кшталту, а як кампанент універсальнага ўпарадкавання свету.

Шмат сучаснікаў Міцкевіча бачылі ў тэксце «Оды да маладосці» яўнае падабенства з паэмай Фрыдрыха Шылера «Да радасці» (), а таксама з іншымі творамі нямецкага паэта.

Спасылкі Ода да маладосьці на library.by

Катэгорыя:Творы Адама Міцкевіча Катэгорыя:Вершы Адама Міцкевіча Катэгорыя:Творы 1820 года Катэгорыя:Вершы на польскай мове Катэгорыя:Оды