Парасонавыя (Umbellíferae), СельдэрэевыяСельдэрэевыя тое, што Парасонавыя ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.14. Мн., 2002, С.309, Парасоністыя (Apiáceae) — сямейства двухдольных раслін.

Апісанне Расліны гэтай сям’і — амаль заўсёды травы, толькі рэдка кусты і прыземістыя дрэўцы. Спіральна размешчаныя лісты маюць ярка выражаную, часта вельмі моцна разрослую похву. Ліставая пласцінка параўнальна рэдка суцэльная, часцей пальчата- ці перыста- адна-, двух- ці шматразова расчлененая. Сцёблы звычайна маюць прыкметна патоўшчаныя вузлы; міжвузеллі часта баразнаватыя ці рабрынкавыя, часта полыя ўнутры ў выніку ранняга разбурэння асяродка.

Кветкі дробныя, сабраныя ў суквецці складанага парасоніка, рэдка ў простых парасоніках ці галоўках. Просты парасонік у аснове мае абгортку. Складаны парасонік таксама мае абгортку (у яго аснове), але ў ім прысутнічаюць і абгортачкі (вакол простых парасонікаў). Кветкі правільныя. Чашачка недаразвітая ў выглядзе невялікіх зубчыкаў. Пялёсткі белыя, ружовыя, жаўтаватыя, зеленавата-жоўтыя. Пялёстак у аснове звужаны ў пазногцік, а пашыраная яго частка заканчваецца на верхавіне звужэннем, якое звычайна загнута ўнутр кветкі. Таму пялёстак здаецца двухлопасцевым. Тычынак 5, чаргуюцца з пялёсткамі. Песцік з 2 пладалісцікаў, сінкарпны. У аснове слупкоў ёсць надпесцічны дыск. Ён функцыянуе як нектарнік. Плод — віслаплоднік.

Пашырэнне Сямейства ўключае 300 родаў і болей 3000 відаў. Распаўсюджванне касмапалітнае, але, галоўным чынам, ва ўмераных абласцях паўночнага паўшар’я.

На Беларусі 44 роды, 54 віды, найбольш вядомыя , , , , , Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ. 1979.. Значная колькасць відаў уведзена ў культуру як харчовыя, эфіраалейныя, вострапрыпраўныя расліны (, , , , , ). Сярод парасонавых ёсць кармавыя () і ядавітыя (, , ) расліны.

Класіфікацыя

Агульны лік родаў — больш чатырохсот Парасонавыя паводле сайта The Plant List . Некаторыя з іх:

— С. 30.

Гл. таксама

Myrrhis odorata

Літаратура Сапегін Л. М. Батаніка. Сістэматыка вышэйшых раслін: вучэбны дапаможнік для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па біялагічных спецыяльнасцях. — Гомель: Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт, 2012. — 337 с. — ISBN 978-985-439-644-6

Спасылкі

Катэгорыя:Сямействы раслін