ААТ «Даламіт» — беларуская кампанія, размешчаная ў Віцебску (да 1970 года — у пасёлку Руба Віцебскага раёна), адзіны вытворца даламіту і вырабаў з яго ў Беларусі.

Член Рэспубліканскага саюза будаўнікоў.

Гісторыя Прадпрыемства створана ў 1931 г. у гарадскім пасёлку Руба Віцебскага раёна (з 1999 г. — у межах Віцебска) як вапнавы завод. У Вялікую Айчынную вайну разбураны, у 1949 г. адноўлены. Пасля пуску у 1967 г. 1-й чаргі завода даламітавай мукі — камбінат вапнавых матэрыялаў. У 1971 г. пушчана 2-я чарга гэтага завода, у 1974 г. пабудаваны завод «Гралева-1», у 1978 г. — «Гралева-2». З 1978 г. — вытворчае аб’яднанне «Даламіт», з 1995 г. сучасная назва. Працуе на мясцовай сыравіне — даламітах радовішча Гралева.

Асноўная прадукцыя Даламітавае ўгнаенне для вапнавання кіслых глебаў Мінеральны парашок для асфальтабетонных сумесей Напаўняльнік для покрыўнага слоя рубероіду Здробнены даламіт для будаўнічых работ і інш.

Генеральныя дырэктары з 27 сакавіка 2023 — Сяргей Мікалаевіч СаглаеўУпраўленцы мясцовай вертыкалі, дырэктары прадпрыемстваў і намеснікі міністраў. Кадравы дзень у Прэзідэнта // БелТА. 27 сакавіка 2023.

Крыніцы

Літаратура

Віцебскае акцыянернае таварыства «Даламіт» // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Віцебска : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; склад. А. І. Мацяюн; маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн., 2003. — Кн. 2. — С. 454.

Катэгорыя:Прадпрыемствы Віцебска Катэгорыя:З’явіліся ў 1931 годзе Катэгорыя:1931 год у Віцебску Катэгорыя:Руба