Фальшывыя сябры перакладчыка — словы, якія вымаўленнем ці напісаннем падобныя да інтэрнацыяналізмаў (такія як «інфармацыя», «эканоміка»), але або цалкам адрозніваюцца значэннем, або толькі часткова супадаюць у сваіх значэннях са словамі дзвюх моў: мовы, з якой перакладаюць, і мовы, на якую перакладаюць. Могуць быць прычынай як грубых сэнсавых, так і нязначных стылістычных памылак у перакладзе. Фальшывыя сябры перакладчыка могуць існаваць і ў розных дыялектах адной мовы. Так у палескай гаворцы герояў «Палескай хронікі» Івана Мележа Хадоські і Яўхіма слова «груба́я» (з націскам на другі склад) выкарыстовалася ў сэнсе «цяжарная»Іван Мележ Людзі на балоце . У амерыканскім варыянце англійскай мовы фраза «vest and pants» можа значыць «дзелавы касцюм», а ў брытанскім варыянце яна выкарыстоўваецца ў значэнні «майка і шорты».

Прыклады з рускай мовы

Паколькі руская і беларуская мовы належаць да ўсходнеславянскіх моў, яны падобныя. Таму пры перакладзе з рускай трэба звяртаць асаблівую ўвагу на «фальшывых сяброў».

Руская Беларуская Благой Добры, а не благі Век У сэнсе перыяд, жыццё, узрост, а «100 гадоў» — лепш стагоддзе Диван Канапа, а не дыван Журнал Толькі ў сэнсе «рэгістрацыйны», а «перыядычнае выданне» — часопіс Корыстный Карыслівы, а не карысны Лаять Брахаць, а не лаяць Мир Толькі ў сэнсе «адсутнасць вайны», а «чалавецтва» — свет Час Толькі ў сэнсе «пара», а «60 хвілін» — гадзіна

Яшчэ большай увагі патрабуе пераклад на сучасную беларускую мову таго, што напісана на рускай мове ХІХ — пачатку ХХ стст. Вось некалькі прыкладаў, якія можна сустрэць у класічнай літаратуры і Сінадальным перакладзе Бібліі.

Руская Беларуская Гроб Склеп, а не толькі труна Крепостной Прыгонны, аб сялянах ці праве Любовник Закаханы (станоўчы вобраз), а не толькі палюбоўнік (негатыўны вобраз), каханак Окоп Агароджа, якую будуюць каб штурмаваць крапасныя муры, а не толькі акоп Присутствие Аддзяленне, дэпартамент а не толькі прысутнасць альбо наяўнасць Товарищ Памочнік (напрыклад, пракурора), а не толькі таварыш

Прыклады з англійскай мовы

Існуе шэраг англійскіх слоў, якія падобны на беларускія, але прынцыпова адрозніваюцца ад іх сэнсам.На падставе: Слепович В. С. Курс перевода (английский-русский). Мн.: «ТетраСистемс»,2001, с.15-16

Таксама існуюць словы, значэнні якіх толькі часткова супадаюць з беларускімі. Так бывае звычайна калі яны пераходзілі ў беларускую як запазычаныя словы — толькі ў адным значэнніНа падставе: Слепович В. С. Курс перевода (английский-русский). Мн.: «ТетраСистемс»,2001, с.16-17.

Англійская Беларуская activity дзейнасць, а не толькі актыўнасць aggressive энергічны, настойлівы, а не толькі агрэсіўны article артыкль, а не толькі артыкул authority улада, а не толькі аўтарытэт band атрад, стужка, а не толькі банда camera фотаапарат, а не толькі камера character персанаж, а не толькі характар champion заступнік, прадстаўнік; атлет, а не толькі чэмпіён concrete бетон, а не толькі канкрэтны conductor праваднік, дырыжор, а не толькі кандуктар control кіраваць, а не толькі кантраляваць convention з'езд, а не толькі канвенцыя copy экзэмпляр, а не толькі копія correspondence адпаведнасць, а не толькі карэспандэнцыя credit заслуга, а не толькі крэдыт critical важны, а не толькі крытычны dramatic рашаючы, а не толькі драматычны element стыхія, а не толькі элемент episode серыя (серыяла, фільма), а не толькі эпізод execution смяротнае пакаранне, выкананне, а не толькі экзекуцыя figure малюнак, лічба, а не толькі фігура gas можа быць скарачэннем ад gasoline (бензін) (амер.), а не толькі словам «газ» interest працэнт (банкаўскі), а не толькі інтарэс legal прававы, юрыдычны, а не толькі легальны liberal гуманітарны (аб адукацыі), а не толькі ліберальны mark метка, пляма, марка (не паштовая) meditation роздум, а не толькі медытацыя minister святар, служыцель культу; слуга, а не толькі міністр momentum інерцыя, момант (толькі памятны, важны) nation часцей за ўсе — краіна, радзей — нацыя nationality грамадзянства, а не толькі нацыянальнасць number колькасць, а не толькі нумар object мэта, а не толькі аб'ект officer службовая асоба, а не толькі афіцэр original першапачатковы, а не толькі арыгінальны panel секцыя (на навуковай канферэнцыі), а не толькі панэль partisan прыхільнік, а не толькі партызан position пасада, а не толькі пазіцыя pretend прытварацца, а не толькі прэтэндаваць public дзяржаўны, а не толькі публічны publish абвяшчаць, а не толькі выдаваць у друкарні race нацыянальнасць, а не толькі раса rally мітынг, а не толькі аўтаралі realize разумець, уяўляць сабе, а не толькі рэалізоўваць record запіс, а не толькі рэкорд regular звычайны, а не толькі рэгулярны routine распарадак, а не толькі руціна separate асобны, а не толькі сепаратны solid цвёрды, а не толькі салідны speculation меркаванне, а не толькі спекуляцыя student вучань школы, навучэнец каледжа, даследчык, а не толькі студэнт substance рэчыва, сутнасць, а не толькі субстанцыя

Прыклады з французскай мовы

Французская Беларуская bâton палка, а не батон chiffre лічба, а не толькі шыфр champignon грыб увогуле, (шампіньён па французску psalliote) crème вяршкі, смятана, а не толькі крэм étude вывучэнне, а не толькі эцюд méthode падручнік, а не толькі метад parole слова, а не пароль pigeon голуб, а не толькі піжон prince не толькі прынц, але і князь; валадар sujet асоба, суб'ект і г.д., а не толькі сюжэт toxicomane і таксікаман, і наркаманМногоязыковой словарь Мультитран

Прыклады з нямецкай мовы

Нямецкая Беларуская Ball мяч, а не бал Elf адзінаццаць, футбольная каманда, а не толькі эльф Fant смаркач, малакасос, а не фант Herz сэрца, а не герц (фіз. адзінка) Pony грыўка, а не толькі поні Stuka не штука, а прэфікс «авія-» Zentner 50 кг, а не цэнтнерФорум Ростова-на-Дону

Прыклады з іншых моў

Словы цюркскага паходжання «базар» і «чабан» у мовах-арыгіналах маюць шырокі сэнс, а не толькі значэнне «рынак» і «пастух». Так «базар» (bazar) у азербайджанскай мове можа таксама азначаць «нядзеля», а «чабан» (çoban) можа мець і пераносны сэнс: «духоўны пастыр»У гэтым сэнсе азербайджанскія хрысціяне выкарыстоўваюць гэта слова ў якасці тытула Ісуса Хрыста (ISA MƏSIH ÇOBAN).

Слова «шахід» звычайна ўжываецца ў сучаснай беларускай мове ў сэнсе «ісламскі тэрарыст», але ў мовах ісламскага свету яно азначае «пакутнік, той, хто гіне ў вайне з ворагамі ісламу», «пакутнік за веру», «сведка на розных афіцыйных мерапрыемствах (суд, вяселле)» і не можа прымяняцца да тэрарыстаў .

Катэгорыя:Пераклад