Джасцін Тымберлейк (; нар. 31 студзеня 1981 г., Мемфіс, штат Тэнесі) — амерыканскі поп і R’n’B-, музыкант, , і . Джасцін — уладальнік прэміі Эмі і шасці прэмій Грэмі. Джасцін Тымберлейк прыйшоў да славы ў якасці аднаго з салістаў бой-бэнда 'N Sync. У 2002 годзе ён выпусціў свой першы сольны альбом «Justified», прадаўшы больш за 30 мільёнаў копій па ўсім свеце. Другім сола-рэлізам Джасціна стаў альбом «FutureSex/LoveSounds», які быў выпушчаны ў 2006 годзе і уключыў у сябе такія паспяховыя сінглы як «SexyBack», «My Love» і «What Goes Around… Comes Around», якія сталі хітамі № 1 у ЗША. Таксама ў альбом дадаткова ўвайшлі яшчэ 3 трэкі, якія занялі першае месца чарта — «Summer Love», «LoveStoned» і «Until the End of Time». Такім чынам, Джасцін стаў першым выканаўцам, з аднаго альбома якога 6 сінглаў дасягнулі вяршыні амерыканскай дваццаткі хітоў, з часоў поспеху Майкла Джэксана ў 1991—1992 гадах з яго альбомам «Dangerous». Да студзеня 2008 года «FutureSex / LoveSounds» разышоўся больш чым 8 мільёнамі копій. Тымберлейк прадаў больш за 18 мільёнаў дзід сваіх двух сола-альбомаў і больш за 50 мільёнаў копій ў якасці аднаго з двух галоўных салістаў 'N Sync. Таксама ён заснаваў уласны рэкорд-лэйбл «Tennman Records» і запусціў лінію адзення «William Rast».

Дыскаграфія Сольныя студыйныя альбомы

Justified (2002) FutureSex/LoveSounds (2006) The 20/20 Experience (2013) The 20/20 Experience — 2 of 2 (2013) Man of the Woods (2018) Everything I Thought It Was (2024)

Спасылкі

Катэгорыя:Выканаўцы, якія ўзначальвалі Billboard Hot 100 Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі BRIT Awards Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Грэмі» Катэгорыя:Пераможцы MTV Video Music Awards Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Эмі»