Брачысла́ў (ХІІ ст. — пасля 1242) — князь віцебскі (зг. 1242), князь полацкі (1232—1242). Магчыма, паходзіў з роду віцебскіх князёў Васількавічаў.

Біяграфія Згадваецца Наўгародскім Першым летапісам. Быў віцебскім князем, у 1232 годзе заняў полацкі сталец пасля 10-гадовага смаленскага панавання.

Выдаў дачку Васілісу замуж за наўгародскага князя Аляксандра Яраславіча, вяселле адбылося ў Тарапцы ў 1239 годзе. Магчыма, тым жа часам другую дачку выдаў замуж за літоўскага князя Таўцівіла. Магчыма, яго сынам быў пазнейшы полацкі князь Канстанцін.

Літаратура

Алексеев Л. В. Полоцкая земля // Древнерусские княжества Х—XIII вв. — М., 1975. Загарульскі Э. М. Заходняя Русь: ІХ—ХІІІ ст. Вучэб. дапам. — Мн., 1998. — 260 с.

Катэгорыя:Князі полацкія Катэгорыя:Князі віцебскія