Царква ў імя свяціцеля Мікалая Цудатворца — праваслаўная царква, пабудавана ў 1819 годзе з цэглы ў горадзе Верхнядзвінску. У 1895 г. адзначана як сабор; да яго была прыпісана могілкавая драўляная Барыса-Глебская царква.

Архітэктура Помнік архітэктуры класіцызму. Кананічную 4-часткавую аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю складаюць прытвор-званіца, трапезная, малітоўная зала, паўкруглая апсіда. У сілуэце дамінуе 3-ярусная чацверыковая званіца, завершаная невысокім шатром; ярусы вылучаны прафіляванымі карнізамі, прарэзаны арачнымі праёмамі, крапаваны вуглавымі пілястрамі. Над прамавугольным у плане асноўным аб'ёмам узведзены магутны цыліндрычны светлавы барабан з паўсферычным купалам, завершаным невялікім купалком на цыліндрычнай шыі. Плоскасныя сцены крапаваны вуглавымі пілястрамі, расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў прафіляваных ліштвах з замковым каменем. Аб'ёмы апяразаны прафіляваным карнізам на сухарыках.

Інтэр'ер Прастора малітоўнай залы павялічана высокім светлавым барабанам, у яе шырокімі арачнымі прасветамі адкрываюцца памяшканні трапезнай і апсіды. Сцены і скляпенні ў інтэр'еры пакрыты алейнай фарбай некалькіх таноў з трафарэтным малюнкам, купал пабелены. Абразы: «Евангелісты Матфей і Лука» (18 ст.), «Раство Маці Божай» (канец 18 ст.), «Маці Божая Вастрабрамская» (19 ст.).

Літаратура Верхнедвинская Николаевская церковь // Республика Беларусь : энциклопедия : в 6 т. / редкол.: Г.П. Пашков [и др.]. – Мн., 2006. – Т. 2. – С. 633.

Спасылкі

Катэгорыя:Храмы Святога Мікалая Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі класіцызм Катэгорыя:Славутасці Верхнядзвінска Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Верхнядзвінскага раёна Катэгорыя:Колішнія ўніяцкія храмы Віцебскай вобласці Катэгорыя:Храмы Полацкай і Глыбоцкай епархіі