Марцыбылінскае — возера ў Беларусі, у Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Бярозаўка, за 5 км на поўнач ад горада Глыбокае, каля аграгарадка Марцыбыліна.
Плошча паверхні 0,11 км². Даўжыня 0,6 км, найбольшая шырыня 0,32 км. Даўжыня берагавой лініі 1,45 км. Плошча вадазбору 0,8 км². Схілы вышынёй да 5 м, пад хмызняком. На захад і часткова на ўсход разараныя. Злучана ручаём з Забельскім возерам.
У возеры водзяцца шчупак звычайны, плотка, акунь, карась.
Літаратура Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2007.
Ліст карты N-35-32. Выданне 1980 года.
Спасылкі Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Глыбоцкага раёна Катэгорыя:Басейн Дзісны