Сярэ́дняе во́зера — возера ў Беларусі, у Талачынскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Еленка (прыток Бабра), за 25 км на паўднёвы захад ад горада Талачын, за 2 км на ўсход ад вёскі Залаззе, сярод забалочанага ляснога масіву.

Плошча паверхні возера 0,27 км², даўжыня 0,68 км, найбольшая шырыня 0,6 км. Даўжыня берагавой лініі 1,95 (2,01) км. Найбольшая глыбіня 5 м, сярэдняя 2,12 мМорфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» . Аб’ём вады ў возеры 0,57 млн м³. Катлавіна круглаватай формы. Схілы катлавіны спадзістыя, вышынёй да 2 м, параслі лесам і хмызняком. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія, месцамі забалочаныя. Каля паўднёва-ўсходняга берага невялікі востраў плошчай 0,1 (0,4) га. Злучана ручаём з Касмачэўскім возерам.

Літаратура

Спасылкі // Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Талачынскага раёна Катэгорыя:Басейн Бабра