Се́ніца (, ) — аграгарадок у Мінскім раёне Мінскай вобласці, на шашы . Адміністрацыйны цэнтр Сеніцкага сельсавета. Аграгарадок знаходзіцца на беразе невялікага вадасховішча на рацэ Сеніцы. За 2 кіламетры ад ускраіны Мінска, за 3 кіламетры ад чыгуначнай станцыі Калядзічы.

Насельніцтва 1999 год (перапіс) — 2035 чалавек. 2001 год — 2035 жыхароў, 601 двор. 2009 год (перапіс) — 2242 чалавекі. 2011 год — 6424 чалавекі.

Гісторыя Вядомая з 1567 года як сяло. З 1791 года — цэнтр маёнтка Каралішчавіцкай парафіі (прыходу). З 1793 года — у складзе Расійскай імперыі. У 1861 годзе вёска Сеніца становіцца цэнтрам Сеніцкай воласці Мінскага павета. У 1884 годзе ў Сеніцы была адкрыта земская школа, у якой атрымаў пачатковую адукацыю беларускі паэт Янка Купала. З 1924 года — цэнтр сельсавета Самахвалавічскага раёна. З 1935 года — у складзе Мінскага раёна. Цэнтр Сеніцкага сельсавета. У 2005 годзе — пераўтвораны ў аграгарадок.

Інфраструктура Мінскі дзяржаўны абласны каледж Сярэдняя школа Дом культуры Бібліятэка Паліклініка Аптэка Дом быту Аддзяленне сувязі

Памятныя мясціны Свята-Петра-Паўлаўская царква (1861—1865). Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан. Мемаріяльная дошка ў гонар Я. Купалы.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Сеніцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мінскага раёна Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1567 годзе