Віцебскі клуб металістаў (вуліца Энгельса, 2) — помнік савецкай архітэктуры Віцебска 1920—1930-х гадоў. Размешчаны на набярэжнай Заходняй Дзвіны.

Гісторыя Пабудаваны па праекце архітэктара А. Васільева ў 1929 (1932) годзе.

У 1941 годзе, падчас нямецкай акупацыі, у будынку і на навакольнай тэрыторыі знаходзілася Віцебскае гета. У пасляваенныя гады ў будынку размяшчаўся драматычны тэатр імя Якуба Коласа. У 1947 годзе тут адбываўся суд над фашысцкімі злачынцамі. У 1959 годзе ў былым клубе металістаў быў адкрыты Дом культуры Віцебскага раёна, які знаходзіўся ў будынку да 2006 года.

У цяперашні час будынак пустуе. У 2009 годзе тут здарыўся пажар на трэцім паверсе, выгарэлі інтэр’еры.

Архітэктура Будынак пабудаваны ў стылі канструктывізму для клуба металістаў. Мае складаную канфігурацыю плана, строгія архітэктурныя формы. Складаецца з 2 груп памяшканняў. Першая група — відовішчная (вестыбюль, фае, глядзельная зала, пабудаваная ў 1940 годзе спартыўная зала, дапаможныя памяшканні). Другая група памяшканняў, размешчаная ў двухпавярховай частцы будынка, — клубная.

Цікавыя факты Будынак, пабудаваны па аналагічным праекце, да вайны існаваў у Мінску, але ў гады Вялікай Айчыннай вайны быў разбураны.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Славутасці Віцебска Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Віцебска Катэгорыя:Збудаванні Віцебска ў стылі канструктывізм Катэгорыя:З’явіліся ў 1929 годзе Катэгорыя:1929 год у Віцебску