Бараба́н — цыліндрычная або шматгранная верхняя частка будынка. Ніжняя частка барабана абапіраецца на сцены, ветразі, слупы або папружныя аркі, якія ўмацоўваюць або падтрымліваюць скляпенні. Зверху знаходзіцца купал або шацёр.

Звычайна барабан вянчае будынак не ратандальнай, а прамавугольнай формы. Для пераходу ад квадратнага ў плане падмурка да круглага ў сячэнні барабана выкарыстоўваюцца або асобыя трохвугольныя скляпенні — ветразі, або тромпы Словарь архитектурных терминов, г.зн. нішападобныя скляпеністыя канструкцыі па вуглах квадратнага падножжа.

Барабан, як правіла, прарэзаны выцягнутымі вокнамі, а знадворку можа быць аформлены аркатурным ці аркатурна-калончатым поясам і іншым архітэктурным дэкорам. Барабан часта выкарыстоўваецца ў архітэктуры купальных хрысціянскіх цэркваў, асабліва, праваслаўных.

У архітэктуры Беларусі барабан вядомы з XI ст.

Фатаграфіі

Літаратура

Катэгорыя:Гісторыя архітэктуры Катэгорыя:Храмавая архітэктура Катэгорыя:Архітэктурныя элементы