Ала Канапелька (, Небытаў, Хойніцкі раён — , Мінск) — беларуская паэтэса і перакладчыца.

Біяграфія Нарадзілася ў сялянскай сям’і. У 1978 г. скончыла Лоеўскае педагагічнае вучылішча і паступіла на філалагічны факультэт БДУРаіса Баравікова пра Алу Канапельку: Пайшла ад нас сумленная паэтка // Радыё Свабода 24.08.2015. Пасля заканчэння ўніверсітэта (1983) працавала метадыстам, з 1988 г. — загадчыкам сектара метадычнай працы Дома літаратара СП БССР. З 1990 г. — загадчык арганізацыйна-прапагандысцкага аддзела Беларускага фонду культуры. Працавала ў часопісе «Полымя», галоўным рэдактарам часопіса «Крыніца» (?-2002), намеснікам галоўнага рэдактара ў часопісе «Вестник Беларусбанка».

Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1985 г.

У рэспубліканскім друку выступіла ў 1977 г. (часопіс «Маладосць»). Аўтар паэтычных зборнікаў «Цвет алешыны» (1985) і «Летазлічэнне» (1999). Перакладала творы ўкраінскіх, курдскіх, малдаўскіх, балгарскіх паэтаў. Таксама пераклала выбраныя казкі з цыклу «Тысяча і адна ноч»Тысяча і адна ноч: Арабскія народныя казкі: Выбранае: Для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту / Укладальнік, каментарыі, пасляслоўе, пераклад на беларускую мову А. Канапелькі. — Мінск: Беларуская навука, 1998..

Памерла ў Мінску 24 жніўня 2015 г. Пахавана на гарадскіх могілках у СмалявічахПамерла Ала Канапелька. У Мінску развіталіся з пісьменніцай // Саюз Беларускіх пісьменнікаў.

Літаратура

Катэгорыя:Члены Саюза пісьменнікаў СССР Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Паэты паводле алфавіта Катэгорыя:Паэтэсы Катэгорыя:Перакладчыкі Беларусі