Нацыянальная хакейная ліга (, ) — прафесійная спартыўная арганізацыя, якая аб’ядноўвае хакейныя каманды ЗША і Канады. НХЛ стала першай прафесійнай хакейнай лігай у свецеThe Canadian Encyclopedia — National Hockey League . НХЛ з’яўляецца адной з галоўных спартыўных ліг Паўночнай Амерыкі, нароўні з НФЛ, НБА і МЛБ.

Ліга была створана ў 1917 годзе і аб’ядноўвала ўсяго 4 каманды: «Манрэаль Канадыенс», «Манрэаль Уондэрэрз», «Таронта Арэнас» і «Атава Сенатарс».http://nashaniva.by/?c=ar&i=79713 З сезону 2000—2001 — гуляе ўжо 30 каманд з 29 гарадоў ЗША і Канады, якія змагаюцца штогод за галоўны прыз лігі — Кубак Стэнлі.

Гісторыя Пасля серыі дыспутаў у канадскай Нацыянальнай хакейнай асацыяцыі (НХА), якія ўзніклі паміж уладальнікам «Таронта Блушыртс» Эдуардам Лівінгстоўнам і ўладальнікамі іншых клубаў, уладальнікі «Манрэаль Канадыенс», «Манрэаль Уондэрэрс», «Атава Сенатарз» і «Квебек Бульдагс» сустрэліся ў гатэлі Уіндзар у Манрэалі 26 лістапада 1917 года, каб абмеркаваць будучыню НХА. Іх дыскус прывёў да стварэння Нацыянальнай хакейнай лігі. У яе склад увайшлі «Канадыенс», «Уондэрэрс», «Сенатарз», «Бульдагс» і «Блушыртс». Ваенная каманда дзвесце дваццаць восьмага батальёна, якая грунтавалася ў Таронта, ўключана не была, паколькі была выклікана да ўдзелу ў баявых дзеяннях Першай сусветнай вайны. Аднак, калі яшчэ да стварэння НХЛ уладальнікі іншых каманд патрабавалі ад Лівінгстоўна прадаць сваю каманду, — Эдуард дамовіўся з адміністрацыяй стадыёну Таронта «М'ючуэл Стрыт Арэна» на апеку над яго камандай. Таму «Блушыртс» змянілі назву на «Таронта Арэнас», а самога Лівінгстоўна выгналі з НХА.

У 1917 годзе адбыўся першы сезон НХЛ. «Квебек Бульдагс» не ўдзельнічалі ў першых двух сезонах з-за фінансавых цяжкасцей. 2 студзеня 1918 года Уэстмаўнт Арэна ў Манрэалі, якая была хатняй для «Канадыенс» і «Уондэрэрс», была разбурана пажарам. Таму «Уондэрэрс» пакінулі лігу, правёўшы ўсяго 6 матчаў (1 перамога і 5 паразаў). Такім чынам, у першых двух сезонах удзельнічалі толькі тры каманды. Нягледзячы на тое, што Лівінгстоўн быў выгнаны з лігі, адна з яго ідэй — разбіццё рэгулярнага сезона на два этапы — прыжылася і была сумешчана з сістэмай плэй-оф. «Таронта Арэнас» сталі першай камандай, якая заваявала Кубак Стэнлі.

Лівінгстоўн спрабаваў атрымаць сваю частку прыбытку ад «Арэнас», але пацярпеў няўдачу — і падаў пазоў у каманды і лігі. Нягоды Эдуарда з камандай працягваліся нават у 1930-х гады, асабліва калі каманду перайменавалі ў «Таронта Сент-Партыкс», а затым на «Таронта Мейпл Ліфс». Гэтае супрацьстаянне ператварылася ў барацьбу з НХЛ. Нягледзячы на тое, што першае дзесяцігоддзе свайго існавання ліга выдаткоўвала шмат сіл на тое, каб застацца ў прыбытку, каманды НХЛ былі вельмі паспяховымі на лёдзе: яны выйгравалі Кубак Стэнлі сем з дзевяці першых розыгрышаў (сезон 1918—1919 гадоў не праводзіўся з-за эпідэміі грыпу ў Сіэтле). У той час Кубак Стэнлі разыгрываўся паміж пераможцам НХЛ і пераможцам Асацыяцыі хакею ціхаакіянскага ўзбярэжжа. У 1926 годзе НХЛ падняла заробкі сваіх ігракоў да такога ўзроўню, да якога не былі здольны дацягнуцца іншыя паўночнаамерыканскія хакейныя лігі, і стала сама разыгрываць Кубак Стэнлі.

Ліга пашырылася ў 1924 годзе, калі да яе далучыўся «Бостан Бруінз». У 1925 годзе «Нью-Ёрк Амерыканз» і «Пітсбург Пайрытс» сталі навакамі лігі, а ў 1926 годзе да лігі прыядналіся «Нью-Ёрк Рэйнджэрс», «Дэтройт Кугс» і «Чыкага Блэкхокс». У канцы сезона 1930—1931 гадоў у НХЛ у цэлым гуляла 10 каманд. Аднак, Вялікая дэпрэсія нанесла адчувальны ўдар лізе: «Пайрытс» і «Амерыканз» былі расфарміраваны, нават «Сенатарз» былі вымушаны пакінуць лігу праз фінансавыя цяжкасці пасля пераезду ў 1934 годзе ў Сент-Луіс. Каманды, якія гулялі ў лізе на працягу 25 гадоў з 1942 года, вядомыя да гэтага часу, як «Вялікая шасцёрка», да іх ліку адносяцца «Манрэаль Канадыенс», «Таронта Мейпл Ліфс», «Дэтройт Рэд Уінгз», «Бостан Бруінз», «Нью-Ёрк Рэйнджэрс» і «Чыкага Блэкхокс». Другая сусветная вайна шматлікім ігракам дала шанц паспрабаваць свае сілы ў прафесійным хакеі, але пасля яе заканчэння яны былі вымушаны перайсці ў ніжэйшыя лігі.

Структура лігі

Заходняя канферэнцыя Ціхаакіянскі дывізіён Анахайм Дакс Ванкувер Кэнакс Вегас Голдэн Найтс Калгары Флэймз Лос-Анджэлес Кінгс Сан-Хасэ Шаркс Сіэтл Кракен Эдмантан Ойлерз

Цэнтральны дывізіён Арызона Каётыз Вініпег Джэтс Далас Старз Каларада Эвеланш Мінесота Уайлд Нэшвіл Прэдатарз Сент-Луіс Блюз Чыкага Блэкхокс

Усходняя канферэнцыя

Атлантычны дывізіён Атава Сенатарз Бафала Сейбрз Бостан Бруінз Дэтройт Рэд Уінгз Манрэаль Канадыенс Тампа Бей Лайтнінг Таронта Мейпл Ліфс Фларыда Пантэрз

Сталічны дывізіён Вашынгтон Кепіталз Каламбус Блю Джэкетс Караліна Харыкейнз Нью-Джэрсі Дэвілз Нью-Ёрк Айлендэрз Нью-Ёрк Рэйнджэрс Пітсбург Пінгвінз Філадэльфія Флаерз

Фармат сезону НХЛ складаецца з дзвюх канферэнцый — усходняй і заходняй. Кожная канферэнцыя ў сваю чаргу складаецца з двух дывізіёнаў. У рэгулярным сезоне кожная каманда гуляе 82 гульні — 41 дома і 41 у гасцях. Кожная каманда Усходняй канферэнцыі гуляе 30 гульняў з супернікамі з свайго дывізіёна (4 або 5 гульняў з кожным), 24 гульні з супернікамі з іншага дывізіёна (3 гульні з кожным). Каманды Заходняй канферэнцыі гуляюць 28 або 29 гульняў з камандамі свайго дывізіёна (4 або 5 гульняў з кожным), 21 або 22 гульні (3 гульні з кожным), а таксама дадатковая гульня з вызначаным супернікам па канферэнцыі. За перамогу ў асноўны час каманда атрымае два пункты, адзін пункт каманда атрымае за паражэнне ў авертайме або па булітах, і ніводнага за паражэнне ў асноўны час. Па заканчэнні рэгулярнага сезона каманда, якая набрала больш за ўсіх пунктаў у сваім дывізіёне, становіцца чэмпіёнам дывізіёна (улічваюцца пункты ад гульняў з усімі камандамі, а не толькі з камандамі свайго дывізіёна). Па тры найлепшыя каманды з кожнага дывізіёна, а таксама дзве найлепшыя ў кожнай канферэнцыі з астатніх каманд трапляюць у плэй-оф, дзе разыгрываюць Кубак Стэнлі.

Плэй-оф Кубка Стэнлі — турнір на выбыванне, у якім каманды гуляюць серыі матчаў да чатырох перамог. У выпадку калі асноўны час матчу сканчаецца ўнічыю, гуляецца авертайм да першай закінутай шайбы. Авертаймы ў плэй-оф Кубка Стэнлі гуляюцца як паўнавартасныя дваццаціхвілінныя перыяды ў якіх гуляюць 5 на 5 палявых ігракоў, у адрозненне ад авертаймаў рэгулярнага сезона, якія гуляюцца пяць хвілін 4 на 4 палявыя ігракі. Авертаймы плэй-оф акрамя таго не сканчваюцца серыяй штрафных кідкоў як у рэгулярным сезоне, а працягваюцца датуль, пакуль адна з каманд не заб’е шайбу. Каманда, якая заняла больш высокае месца ў рэгулярным сезоне, мае перавагу — гуляе на адну гульню больш на хатнім лёдзе. Першая, другая і калі трэба пятая і сёмая гульні гуляюцца на лёдзе гэтай каманды, а астатнія — на лёдзе каманды, якая заняла ніжэйшае месца ў рэгулярным сезоне.

Спасылкі

Афіцыйны сайт НХЛ Сайт асацыяцыі заўзятараў НХЛ Сайт асацыяцыі ігракоў НХЛ (выява метак KMZ для Google Earth)