Срджан Астоіч (; нар. ) — сербскі футбаліст, брамнік.

Клубная кар’ера Гуляў у Сербіі, у асноўным за клубы ніжэйшых дывізіёнаў. У другой палове 2007 года гуляў у «Бяжаніі» ў найвышэйшай лізе чэмпіяната Сербіі, але па выніках сезона клуб пакінуў сербскую Суперлігу. Яшчэ тры гады Астоіч быў асноўным брамнікам клуба, які гуляў у другім дывізіёне.

У лютым 2011 года папоўніў склад «Гомеля», дзе з’яўляўся другім брамнікам. У жніўні 2012 года пакінуў гомельскі клубОстоич покидает «Гомель». У верасні 2012 года стала вядома аб яго вяртанні ў «Бяжанію»Срдян Остоич до конца года подписал контракт с сербской «Бежанией».

У снежні 2012 года зноў апынуўся ў Беларусі, падпісаўшы кантракт з салігорскім «Шахцёрам»Остоич согласовал условия контракта с «Шахтером». У «Шахцёры» стаў другім брамнікам пасля Юрыя Цыгалкі, але пасля таго як у жніўні Цыгалка атрымаў траўму, у асноўным складзе стаў выступаць трэці брамнік Эдуардас Курскіс. Упершыню ў складзе гарнякоў з’явіўся на полі 20 кастрычніка 2013 года ў матчы супраць «Нёмана», калі з-за няўпэўненай гульні Астоіча «Шахцёр» прайграў 1:2. Пазней зноў апынуўся на лаўцы запасных, і другі раз з’явіўся на полі ў апошнім туры 1 снежня 2013 года, замяніўшы Курскіса, які атрымаў траўму.

Па заканчэнні сезона 2013 пакінуў салігорскі клуб і ў сакавіку 2014 года ў чарговы раз стаў іграком «Бяжаніі»Срджан Остоич продолжит карьеру во втором дивизионе Сербии, дзе неўзабаве замацаваўся ў аснове. У ліпені 2015 года накіраваўся ў Боснію і Герцагавіну, стаўшы іграком клуба найвышэйшага дывізіёна «Дрына»Экс-вратарь «Гомеля» и «Шахтера» Остойич перешел в «Дрину». У лютым 2016 года вярнуўся ў Сербію, падпісаўшы кантракт з першалігавым «Земунам», а ў чэрвені таго ж года стаў іграком казахстанскага клуба «Акжайык». Аднак ужо праз два месяцы пакінуў «Акжайык» і пазней вярнуўся ў «Земун».

У ліпені 2018 года далучыўся да інданезійскага клуба «Арэма». У лютым 2019 года зноў далучыўся да «Земуна», дзе заставаўся да канца сезона 2018/19, пасля чаго завяршыў кар’еру.

Дасягненні Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2013 Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2011 Уладальнік Кубка Беларусі: 2011 Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2012

Крыніцы

Катэгорыя:Футбольныя варатары Катэгорыя:Футбалісты Сербіі Катэгорыя:Ігракі ФК Лакаматыва Бялград Катэгорыя:Ігракі ФК Будучнаст Дабанаўцы Катэгорыя:Ігракі ФК Жэлезнічар Бялград Катэгорыя:Ігракі ФК Сінджаліч Бялград Катэгорыя:Ігракі ФК Бяжанія Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Ігракі ФК Дрына Зворнік Катэгорыя:Ігракі ФК Земун Катэгорыя:Ігракі ФК Акжайык Уральск Катэгорыя:Ігракі ФК Арэма