Генадзь Блізнюк (нар. , ) — беларускі футбаліст, нападнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2004—2009).
Клубная кар’ера Спачатку выступаў у міні-футбольным клубе ЦКК. Потым гуляў у складзе «Гомеля» (з якім у 2003 годзе стаў чэмпіёнам краіны і найлепшым бамбардзірам чэмпіянату).
У 2004—2005 гадах гуляў у Расіі за саратаўскі «Сокал», пасля вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком барысаўскага БАТЭ. У БАТЭ хутка стаў асноўным нападнікам і лепшым бамбардзірам клуба. Асабліва выдатна правёў сезон 2008, калі звязка Блізнюка з Віталем Радзівонавым дазволіла БАТЭ выйграць чарговае чэмпіёнства, а таксама дапамагла выйсці ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў.
Пасля паспяховага сезона 2008 пераехаў у Германію, але там не затрымаўся і неўзабаве стаў іграком «Сібіры», якую ўзначальваў былы трэнер БАТЭ Ігар Крывушэнка. Дапамог сібірскаму клубу выйсці ў расійскую Прэм’ер-лігу.
У 2010—2012 гадах гуляў за бабруйскую «Белшыну» (з перапынкам), а ў снежні 2012 года пасля дзевяцігадовага перапынку вярнуўся ў «Гомель»Геннадий Близнюк подписал однолетний контракт с «Гомелем». У «Гомелі» стаў выступаць на пазіцыі «пад нападнікам» (якім звычайна быў Антон Мацвеенка), нярэдка вывадзіў каманды на поле ў якасці капітана.
У сезоне 2014, у сувязі з траўмай Мацвеенкі, стаў выступаць як цэнтральны нападнік. З 8 галамі стаў найлепшым бамбардзірам клуба ў сезоне. У студзені 2015 года падоўжыў кантракт з «Гомелем»"Гомель" продлил соглашение с Близнюком. Застаўшыся ў камандзе, склад якой значна амаладзіўся, Генадзь стаў адным яе з найвопытнейшых ігракоў і лідараў. 25 красавіка 2015 года, згуляўшы ў матчы супраць БАТЭ, Генадзь стаў рэкардсменам клуба па колькасці праведзеных у Вышэйшай лізе матчаў (190), а 19 кастрычніка, аформіўшы хет-трык у матчы супраць брэсцкага «Дынама» — таксама і найлепшым бамбардзірам клубаГеннадий Близнюк стал лучшим бомбардиром в истории "Гомеля".
Па выніках сезона 2015 «Гомель» выбыў у Першую лігу, і Генадзь вырашыў пакінуць клуб. У студзені 2016 года ён падпісаў кантракт з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ»"Торпедо-БелАЗ" подписал контракты с Близнюком и Фомичевым и продлил соглашения со Скавышем и Панковцом. Разам з «Тарпеда-БелАЗ» выйграў Кубак Беларусі. 5 ліпеня кантракт з жодзінскім клубам па пагадненні бакоў быў скасаваныБлизнюк покинул «Торпедо-БелАЗ».
15 жніўня 2016 года стаў іграком «Іслачы»Близнюк стал футболистом "Ислочи", дзе замацаваўся на пазіцыі левага атакуючага паўабаронцы. Па заканчэнні сезона ў снежні 2016 года пакінуў «Іслач»Геннадий Близнюк покинул "Ислочь", аднак неўзабаве вярнуўся ў каманду і ў студзені 2017 года падпісаў новы кантрактБлизнюк продолжит выступать за "Ислочь". 18 жніўня 2017 года, згуляўшы супраць «Гомеля», правёў свой 500-ы матч на вышэйшым узроўні, уступіўшы тым самым у Клуб Сяргея АлейнікаваКлуб Сергея Алейникова. Молодым еще фору дам. У ліпені 2018 года пакінуў «Іслач»Осипенко, Близнюк и Кирильчик покинули "Ислочь".
У жніўні 2018 года далучыўся да «Энергетыка-БДУ»Геннадий Близнюк перешел в "Энергетик-БГУ", якому дапамог выйсці ў Вышэйшую лігу. Па заканчэнні сезона ў снежні 2018 года завяршыў кар’еру і перайшоў на трэнерскую працу ў «Энергетыку-БДУ»Геннадий Близнюк завершил карьеру.
Міжнародная кар’ера Гуляў за моладзевую зборную Беларусі, потым — за нацыянальную зборную.
Трэнерская кар’ера Пасля завяршэння кар’еры з пачатку 2019 года дапамагаў галоўнаму трэнеру дубля «Энергетыка-БДУ» Паўлу Раднёнку, а з мая 2019 года сам узначаліў рэзервовую каманду. З 2020 года засярэдзіўся на працы ў асноўнай камандзе клуба. Пакінуў трэнерскі штаб сталічнага клуба ў снежні 2022 года.
Дасягненні Чэмпіён Беларусі (4): 2003, 2006, 2007, 2008 Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 1999 Уладальнік Кубка Беларусі (3): 2002, 2006, 2016 Найлепшы бамбардзір чэмпіянату Беларусі (2): 2003 (разам з Сяргеем Карніленкам), 2008 (разам з Віталем Радзівонавым) У складзе 22 найлепшых ігракоў чэмпіянату Беларусі (5): 2003, 2004, 2006, 2007, 2008
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Жлобін Катэгорыя:Ігракі ФК Хімік Светлагорск Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель-2 Катэгорыя:Ігракі ФК Сокал Саратаў Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ Катэгорыя:Ігракі ФК Франкфурт Катэгорыя:Ігракі ФК Сібір Новасібірск Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК АЗАЛ Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Іслач Катэгорыя:Ігракі ФК Энергетык-БДУ Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Беларусі Катэгорыя:Ігракі ў міні-футбол Беларусі Катэгорыя:Ігракі МФК Светлагорск