Аляксандр Талканіца (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Клубная кар’ера Доўгі час гуляў за мінскі МТЗ-РІПА (які з 2010 года пачаў назвывацца «Партызан»). У студзені 2012 года перайшоў у бабруйскую «Белшыну».

У сакавіку 2013 года стаў іграком брэсцкага «Дынама». Спачатку выхадзіў у аснове, звычайна выкарыстоўваўся на пазіцыі правага абаронцы. У маі страціў месца ў аснове і хутка быў пераведзены галоўным трэнерам Уладзімірам Курневым у дубль. Пасля зыходу Курнева з клуба ў верасні 2013 года вярнуўся ў асноўную каманду, але не здолеў атрымаць месца ў стартавым складзе. Па заканчэнні кантракта ў снежні 2013 года пакінуў брэсцкі клуб.

У сакавіку 2014 года падпісаў кантракт з мікашэвіцкім «Гранітам». Пачынаў сезон у асноўным складзе, але пазней стаў толькі выхадзіць на замену. У студзені 2015 года пакінуў мікашэвіцкі клуб і неўзабаве падпісаў кантракт з «Гарадзеяй». Аднак, не здолеў замацавацца ў складзе «цукровых» і ўжо ў сакавіку 2015 года стаў трэніравацца са «Смаргонню». У канцы сакавіка, разаваўшы кантракт з «Гарадзеяй», стаў іграком смаргонскага клуба.

Пакінуў «Смаргонь» у ліпені 2019 года.

Міжнародная кар’ера Гуляў за моладзевую зборную Беларусі і алімпійскую зборную, але не трапіў на Алімпійскія гульні 2012.

Дасягненні Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2008 Уладальнік Кубка Беларусі: 2008 Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2014

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2006 Д3 ПМЦ 31 2 2007 Д1 МТЗ-РІПА 1 0 2008 Д1 МТЗ-РІПА 11 1 2009 Д1 МТЗ-РІПА 26 1 2010 Д1 Партызан 32 1 2011 Д2 Партызан 29 8 2012 Д1 Белшына 21 1 2013 Д1 Дынама 11 0 2014 Д2 Граніт 21 0 2015 Д2 Смаргонь 28 7 2016 Д2 Смаргонь 21 1 2017 Д2 Смаргонь 29 5 2018 Д2 Смаргонь 28 3 2019 (1) Д2 Смаргонь 7 0

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК ПМЦ Паставы Катэгорыя:Ігракі ФК Партызан Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы Катэгорыя:Ігракі ФК Смаргонь