Вільгельм II Насау-Аранскі (; Гаага, Нідэрланды — , Гаага, Нідэрланды) — прынц Насау-Аранскі, штатгальтар (статхаўдар) Нідэрландаў (акрамя Фрысландыі), сын штатгальтара прынца Фрыдрыка-Генрыха, нарадзіўся ў 1626 годзе, ажаніўся з Генрыетай-Марыяй, дачкой англійскага караля Карла I, а ў 1647 годзе, па смерці бацькі, быў выбраны штатгальтарам і галоўнакамандуючым галандскіх войскаў, якія ўдзельнічалі ў 30-гадовай вайне.

Па складанні Вестфальскага міру Вільгельм не распусціў войскі і прыняўся абмяжоўваць магутную арыстакратычную партыю, абапіраючыся на садзейнічанне Генеральных штатаў злучаных правінцый. Арыстакраты на чале з Янам дэ Вітам абаранілі Амстэрдам, але Вільгельм атрымаў афіцыйна права трымаць войскі пад ружжом; у саюзе з французамі ён збіраўся скарыць Антверпен, але памёр у 1650 годзе ад воспы.

Літаратура

Катэгорыя:Аранска-Насаўскі дом Катэгорыя:Кіраўнікі Нідэрландаў Катэгорыя:Удзельнікі Трыццацігадовай вайны Катэгорыя:Памерлі ад воспы