Нямецкая Вікіпедыя (), раздзел Вікіпедыі на нямецкай мове. Другая па часе стварэння (16 сакавіка 2001) пасля англійскай Вікіпедыі.

Пры напісанні артыкулаў выкарыстоўваецца стандартная нямецкая мова, для дыялектаў створаны асобныя раздзелы Вікіпедыі: алеманскі (:als:), ніжненямецкі (:nds:), люксембургскі (:lb:), пенсільванскі нямецкі (:pdc:), рыпуарскі (:ksh:), баварскі (:bar:).

19 лістапада 2016 года быў напісаны 2 000 000 артыкул, пра мінерал Міхенэліт.

Асаблівасць нямецкай Вікіпедыі — арыентацыя на якасць артыкулаў. Сярэдні памер артыкула перавышае 3000 байтаў або 430 слоў. Добра развітая сістэма ўзнагарод для высокаякасных артыкулаў.

Шырокая прапаганда Вікіпедыі ў нямецкамоўных краінах спрыяе таму, што вялікая колькасць правак робіцца ананімамі. Адпаведна, у нямецкім раздзеле адносна многа ў параўнанні з іншымі Вікіпедыямі артыкулаў маюць абарону ад правак незарэгістраваных ці нядаўна зарэгістраваных удзельнікаў.

Катэгорыя:Вікіпедыя Вікіпедыя Вікіпедыя