Пасольства Украіны ў Рэспубліцы Беларусь — дыпламатычная місія Украіны ў Рэспубліцы Беларусь, знаходзіцца ў Мінску. Размяшчаецца ў будынку па адрсе вул. Старавіленская, 51 (1995—2000, архітэктары Л. У. Зданевіч, М. М. Пірагоў, К. А. Філіповіч).

Задача пасольства Асноўная задача Пасольства Украіны ў Рэспубліцы Беларусь — прадстаўляць інтарэсы Украіны, садзейнічаць развіццю міждзяржаўных палітычных, эканамічных, культурных, навуковых і іншых сувязей, а таксама абараняць правы і інтарэсы грамадзян і юрыдычных асоб Украіны, якія знаходзяцца на тэрыторыі Рэспубліцы Беларусь.

Пасольства спрыяе развіццю добрасуседскіх адносін паміж Украінай і Рэспублікі Беларусь на ўсіх узроўнях, з мэтай забеспячэння гарманічнага развіцця ўзаемных адносін, а таксама супрацоўніцтва па ўзаемна цікавых пытаннях. Пасольства выконвае таксама консульскія функцыі.

Гісторыя дыпламатычных адносін Дыпламатычныя адносіны паміж Украінай і Рэспублікай Беларусь устаноўлены 27 снежня 1991 года. Пасольства Украіны ў Рэспубліцы Беларусь было адкрыта 30 чэрвеня 1992 года.

Будынак Пасольства Украіны ў Мінску быў урачыста адкрыты 1 снежня 2000 года пры ўдзеле Прэзідэнта Украіны Леаніда Кучмы, Прэм’ер-міністра Украіны Віктара Юшчанкі, Міністра замежных спраў Украіны Анатоля Зленкі, а таксама Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Ярмошына і Намесніка Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь — Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Міхаіла ХвастоваЗ гісторыі пасольства на Пасольства Украіны ў Рэспубліцы Беларусь (афіцыйны сайт) .

Пасольства 220002 г.Мінск, вул. Старавіленская, 51 http://belarus.mfa.gov.ua/ru

Генеральнае консульства Украіны ў Брэсце Закрыта з сакавіка 2022 годаУсе супрацоўнікі ўкраінскага консульства ў Брэсце пакінулі Беларусь. Адрас: 224030, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, вул. Вароўскага, 19

Паслы Украіны ў Рэспубліцы Беларусь Уладзімір Іванавіч Жаліба (1992—1998) Анатоль Андрэевіч Дронь (1998—2003) Пётр Дзмітрыевіч Шапавал (2003—2005) Валянцін Аляксандравіч Налівайчанка (2005—2006) Ігар Дзмітрыевіч Ліхавы (2006—2010) Раман Пятровіч Бязсмертны (2010—2011) Віктар Мікалаевіч Ціханаў (2011—2012) Віктар Марсумавіч Якубаў (2012—2013) ч.п. Міхаіл Браніслававіч Ежаль (2013—2015) Валеры Мікалаевіч Джыгун (2015—2017) ч.п. Ігар Юр'евіч Кізім (2017—2023)

Гл. таксама Пасольства Рэспублікі Беларусь ва Украіне Помнік Тарасу Шаўчэнку (Мінск) Іван Рыгоравіч Бунечка

Спасылкі Афіцыйны сайт пасольства Украіны ў Мінску Генеральнае консульства Украіны ў Брэсце

Украіна Катэгорыя:Дыпламатычныя прадстаўніцтвы Украіны Катэгорыя:Беларуска-ўкраінскія адносіны Катэгорыя:З’явіліся ў 1992 годзе Катэгорыя:1992 год у Мінску Катэгорыя:З’явіліся ў 2000 годзе Катэгорыя:2000 год у Мінску