Максім Вітус (нар. , ) — беларускі футбаліст, абаронца.
Клубная кар’ера Выхаванец ваўкавыскага футбола, з 2007 года гуляў у мінскім МТЗ-РІПА (пазней «Партызан»). У лютым 2012 года, пасля распаду «Партызана», трапіў у гродзенскі «Нёман», дзе стаў асноўным левым абаронцам. У сезоне 2013 некаторы час выкарыстоўваўся як флангавы паўабаронца, але пазней вярнуўся на звыклую пазіцыю левага абаронцы.
У кастрычніку 2014 года быў на праглядзе ў казахстанскім «Кайсары», але пазней вярнуўся ў Гродна. У снежні 2014 года быў на праглядзе ў польскай «Завішы», але не падышоў клубу. У студзені 2015 года, пакінуўшы «Нёман», адправіўся разам з мінскім «Дынама» ў Турцыю на прагляд. Знаходзіўся ў «Дынама» два месяцы, і нарэшце 19 сакавіка 2015 года падпісаў кантракт з клубам. У складзе дынамаўцаў здолеў замацавацца на пазіцыі левага абаронцы.
У студзені 2016 года ў якасці свабоднага агента падпісаў кантракт з харвацкім клубам «Спліт». У лістападзе 2016 года па ўзаемнай згодзе разарваў кантракт са «Сплітам».
Пасля зыходу са «Спліта» Вітусам цікавіўся шэраг беларускіх і замежных клубаў. 1 лютага 2017 года было абвешчана аб пераходзе абаронцы ў брэсцкае «Дынама». У складзе брэсцкай каманды стаў асноўным левым абаронцам. У снежні 2017 года падоўжыў кантракт з брэсцкім клубам да канца 2020 года. У сезоне 2019 заставаўся іграком асноўнага складу, у чэрвені і ліпені не гуляў з-за траўмы. У снежні 2019 года пакінуў брэсцкі клуб, аднак у студзені 2020 года вярнуўся і падпісаў новы кантракт з дынамаўцамі на адзін год. У сезоне 2020 з’яўляўся на полі нерэгулярна, нярэдка заставаўся на лаўцы запасных.
У снежні 2020 года разам з большасцю асноўнага складу пакінуў брэсцкі клуб. Пазней, завяршыўшы кар’еру ў футболе, стаў працаваць у сферы IT.
Міжнародная кар’ера Гуляў за моладзевую зборную Беларусі. З’яўляўся іграком алімпійскай зборнай Беларусі і трапіў у заяўку на Алімпійскія гульні 2012, але атрымаў траўму ў кантрольным матчы супраць лонданскага «Альянса аматараў футбола», і замест яго на Алімпіядзе выступіў Максім Скавыш.
Дасягненні Чэмпіён Беларусі: 2019 Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2015 Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2008 Уладальнік Кубка Беларусі (2): 2017, 2018 Уладальнік Суперкубка Беларусі (3): 2018, 2019, 2020
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2006 Д3 ПМЦ 13 0 2006 дубль МТЗ-РІПА 11 0 2007 дубль МТЗ-РІПА 19 0 2008 Д1 МТЗ-РІПА 5 0 2009 Д1 МТЗ-РІПА 6 0 2010 Д1 Партызан 19 0 2011 Д2 Партызан 29 0 2012 Д1 Нёман 23 2 2013 Д1 Нёман 29 1 2014 Д1 Нёман 27 0 2015 Д1 Дынама (Мінск) 19 0 2015/16 (2) Д1 Спліт 11 0 2016/17 (1) Д1 Спліт 11 0 2017 Д1 Дынама (Брэст) 24 0 2018 Д1 Дынама (Брэст) 23 0 2019 Д1 Дынама (Брэст) 21 0 2020 Д1 Дынама (Брэст) 15 0
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК ПМЦ Паставы Катэгорыя:Ігракі ФК Партызан Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Нёман Гродна Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Спліт Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года