Samsung Group () — прамысловы канцэрн (група кампаній), адзін з найбуйнейшых у Паўднёвай Карэі чэболей, заснаваны ў 1938 годзе. На сусветным рынку вядомы як вытворца высокатэхналагічных кампанентаў, тэлекамунікацыйнага абсталявання, бытавой тэхнікі, аўдыё- і відэа прылад.
Слова «Samsung» (, правільная перадача слова — «самсон») у карэйскай мове азначае «тры зоркі». Магчымая сувязь такой назвы з трыма сынамі заснавальніка Samsung Лі Бён Чхоля (이병철), малодшы сын якога Лі Гон Хі (이건희) узначальваў кампанію да красавіка 2008 года, у парушэнне ўсіх усходніх традыцый наследавання, у згодзе з якімі старэйшы сын атрымлівае ў спадчыну большую частку сямейнай уласнасці.
Місія кампаніі: Мы выкарыстоўваем чалавечыя і тэхналагічныя рэсурсы кампаніі для стварэння тавараў і паслуг цудоўнай якасці, здзяйсняючы тым самым свой уклад у паляпшэнне глабальнага стану грамадства.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Кампаніі Паўднёвай Карэі Катэгорыя:Транснацыянальныя карпарацыі